Парадак размяшчэння інфраструктуры пры будаўнiцтве жылля зменены
Парадак размяшчэння інфраструктуры пры будаўнiцтве жылля зменены
Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 13 мая ўказ № 253 аб унясеннi змяненняў ва ўказ № 72 ад 7 лютага 2006 года "Аб мерах па дзяржаўным рэгуляванні адносiнаў пры размяшчэннi i арганiзацыi будаўнiцтва жылых дамоў, аб’ектаў iнжынернай, транспартнай i сацыяльнай iнфраструктуры". Прадугледжваецца прадастаўленне мясцовымі выканаўчымі i распарадчымі органамі зямельных участкаў забудоўшчыкам для будаўнiцтва шматкватэрных жылых дамоў без аб’ектаў пазаквартальнай iнжынернай i транспартнай iнфраструктуры, але пры наяўнасцi зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыi на будаўнiцтва такiх аб’ектаў. Пры гэтым органы мясцовага кiравання будуць забяспечваць увод у эксплуатацыю аб’ектаў пазаквартальнай iнжынернай i транспартнай iнфраструктуры ў раёнах шматпавярховай жылой забудовы не пазней як за тры месяцы да прыёмкi ў эксплуатацыю аб’ектаў жылля. Указ уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 13 мая ўказ № 253 аб унясеннi змяненняў ва ўказ № 72 ад 7 лютага 2006 года "Аб мерах па дзяржаўным рэгуляванні адносi |
|