У Беларусі ўдасканальваецца гастрольна-канцэртная дзейнасць
У Беларусі ўдасканальваецца гастрольна-канцэртная дзейнасць
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпiсаў указ № 259 "Аб арганiзацыi гастрольна-канцэртнай дзейнасцi". Дакумент прыняты ў мэтах абароны правоў спажыўцоў паслуг культуры шляхам упарадкавання ўсёй сферы гастрольна-канцэртнай работы, недапушчэння правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў нiзкага мастацкага ўзроўню або якiя ўяўляюць пагрозу маральнасцi, грамадскаму парадку, правам i свабодам грамадзян. Гэтым нарматыўным прававым актам зацверджана Палажэнне аб гастрольна-канцэртнай дзейнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Рэалiзацыя дакумента будзе садзейнiчаць стварэнню спрыяльных умоў для развiцця культурнага абслугоўвання насельнiцтва, папулярызацыi лепшых узораў беларускага i сусветнага мастацтва, падкрэслiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта. Указ уступае ў сiлу з 1 чэрвеня 2008 года, за выключэннем асобных пунктаў, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпiсаў указ № 259 "Аб арганiзацыi гастрольна-канцэртнай дзейнасцi".
|
|