Князь, якi не ведаў паражэння
Князь, якi не ведаў паражэння
29 мая, у чацвер, у Мiнск прыбываюць мошчы святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Духавенства, воiнства i вернiкi сустрэнуць каўчэг з часткай мошчаў у прыходзе ў гонар абраза Божай Мацi "Усiх тужлiвых Радасць" (вул. Прытыцкага, 65) напачатку 12 гадзiны дня. Пакланенне святынi будзе кругласутачным i працягнецца да поўдня суботы, 31 мая. У гэты дзень рэлiквiя адбудзе ў храм Аляксандра Неўскага ў Мiнску, а потым — у Бабруйск. 1—2 чэрвеня каўчэг будзе знаходзiцца ў Гомелi, 2-3 чэрвеня — у Оршы. Прынясенне святых мошчаў у Беларусь адбываецца ў рамках праграмы "Аляксандр Неўскi", якую па блаславеннi Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi ажыццяўляе Фонд Андрэя Першазванага (Расiя). Намаганнямi гэтага грамадскага аб’яднання ў Беларусi ў апошнiя гады пабывалi мошчы Андрэя Першазванага, вялiкапакутнiцы Вялiкай княгiнi Елiсаветы Фёдараўны i iнакiнi Варвары, Іаана Хрысцiцеля i апостала Лукi. Восенню 2007 года дэлегацыя Фонду прывозiла мошчы Аляксандра Неўскага ў гарады, якiя тым цi iншым чынам звязаныя з жыццём i подзвiгамi князя Аляксандра Неўскага. Цяпер святыня наведвае епархii, дзе Аляксандра Неўскага шануюць як нябеснага апекуна. — Аляксандру Неўскаму моляцца не толькi як заступнiку воiнаў i дыпламатаў, бо ён не ведаў паражэння нi ў ваенных паходах, нi ў дыпламатыi, — кажа клiрык прыхода "Усiх тужлiвых Радасць" iерэй Алег Шульга. — Перш за ўсё яго просяць пра заступнiцтва ў справах жыццёвых, дапамогi ў выхаваннi дзяцей. Князь Аляксандр Неўскi быў мудрым кiраўнiком дзяржавы, набожным хрысцiянiнам i прыкладным сем’янiнам. Ягоны сын князь Данiiл Маскоўскi таксама дасягнуў святасцi. Князь Iван Калiта, збiральнiк Маскоўскiх зямель, — ягоны ўнук, а святы Дзмiтрый Данскi, пераможца ў бiтве на Кулiковым полi — праўнук. З Беларуссю Аляксандра Яраславiча раднiць паходжанне ягонай жонкi — княжны Аляксандры, дачкi князя Полацкага i ўнучатай пляменнiцы святой Ефрасiннi Полацкай. У 1239 годзе бацькi блаславiлi маладых двума абразамi: бацька жанiха перадаў Феадароўскi абраз Прасвятой Багародзiцы, а бацька нявесты — Эфескi абраз Божай Мацi. Апошнi быў прынесены ў Полацк з Царграда па асаблiвым хадайнiцтве прападобнай Ефрасiннi Полацкай i шанаваўся гэтак жа, як i сiмвал Белай Русi — Свята-Ефрасiннеўскi крыж. Праз год пасля жанiцьбы адбылася бiтва князя Аляксандра са шведамi, пасля якой яго сталi называць Неўскiм. Яму тады не было i 20 гадоў, а ў ягоным распараджэннi была толькi невялiкая дружына. Пад кiраўнiцтвам Бiргера, зяця шведскага караля, — вялiкая армiя, якая высадзiлася на беразе Нявы з мноства караблёў. У Аляксандра не было часу чакаць падмогi свайго бацькi, якi нават не ведаў пра напад ворага. Пасля доўгай малiтвы ў храме Святой Сафii, Прамудрасцi Божай, князь прамовiў перад пачаткам бiтвы знакамiтыя словы, якiя ўзгадваюць усе воiны ва ўсе часы, калi iдуць на смяротны бой: "Не ў сiле Бог, а ў праўдзе. Iншыя — са зброяй, iншыя — на конях, а мы Iмя Госпада Бога нашага прызавем!" У 1242 годзе Аляксандр Неўскi атрымаў другую сваю знакамiтую перамогу. На лёдзе Чудскага возера ён цалкам разграмiў войска Тэўтонскага ордэна. Пасля гэтай бiтвы яго iмя праславiлася "па ўсiх краiнах, да мора Егiпецкага i да гор Арарацкiх, па абодва бакi Варажскага мора i да вялiкага Рыма". Аляксандру Неўскаму ўдалося надзейна абаранiць не толькi заходнiя межы сваёй дзяржавы, але i дасягнуць дамовы з татарамi. Рызыкуючы сваiм жыццём, ён чатыры разы выязджаў на перамовы ў сталiцу Залатой Арды i кожны раз яго мiсiя заканчвалася поспехам. Аляксандр Неўскi, якога нездарма называюць вялiкiм воiнам-малiтоўнiкам, падзвiжнiкам i будаўнiком зямлi Рускай, заклаў асновы для будучай Расiйскай дзяржавы, якая потым уключыла ў межы Праваслаўнай царквы амаль усю спадчыну Чынгiс-хана да берагоў Цiхага акiяна. "Справы князя былi паспяховымi, а iх шматцяжкасць не служыла перашкодай для яго, бо ён заўсёды i ва ўсiм спадзяваўся на Госпада, — кажа ў сваiм Пасланнi да прынясення на Белую Русь мошчаў святога князя Аляксандра Неўскага Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Мiтрапалiт Фiларэт. — Кожнаму з нас ёсць у чым браць прыклад з Аляксандра Неўскага i аб чым прасiць яго... Для гэтага мы i прыцякаем да святых мошчаў, веруючы, што ён дапаможа нам змянiць сябе ў лепшы бок, — бо благаверны князь ведае, як гэта важна i як гэта часам складана". Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 мая, у чацвер, у Мiнск прыбываюць мошчы святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Духавенства, воiнства i вернiкi сустрэнуць каўчэг з часткай
|
|