Аляксандр Лукашэнка: "Вопыт расiйскiх калег у барацьбе з карупцыяй актуальны для Генпракуратуры
Аляксандр Лукашэнка: "Вопыт расiйскiх калег у барацьбе з карупцыяй актуальны для Генпракуратуры Беларусi"
Эфектыўна змагацца з арганiзаванай злачыннасцю на прасторы Саюзнай дзяржавы можна толькi сумеснымi намаганнямi Беларусi i Расii. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 15 мая на сустрэчы ў Мiнску з генеральным пракурорам Расiйскай Федэрацыi Юрыем Чайкам. "У свой час рэспублiкi СССР разбеглiся "па сваiх кватэрах", але добра, што Беларусь i Расiя захавалi цесныя сувязi. Трэба помнiць, што злачыннасць як была, так i засталася, Савецкага Саюза больш няма, а "саюз" злачынных груповак толькi ўмацаваўся. Таму нам трэба супрацоўнiчаць", — сказаў Прэзiдэнт. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, "я задаволены тым, як складваюцца адносiны памiж генеральнымi пракуратурамi Беларусi i Расii". Пры гэтым ён сказаў, што накапiлiся некаторыя праблемы, з якiмi трэба разабрацца сумеснымi намаганнямi. Прэзiдэнт запэўнiў генпракурора ў тым, што рашэннi, прынятыя ў Мiнску, атрымаюць сур’ёзную падтрымку з беларускага боку. Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў актуальнасць супрацоўнiцтва пракуратур Беларусi i Расii ў барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi. "Для нас важны ваш вопыт барацьбы з карупцыяй. Упэўнены, што барацьба з гэтым злом будзе значна больш паспяховая, калi мы будзем дзейнiчаць сумесна", — падкрэслiў ён. У сваю чаргу генпракурор Расii Юрый Чайка канстатаваў, што сумесная работа наглядных ведамстваў дзвюх краiн заслугоўвае вельмi высокай ацэнкi, што пацвярджаецца аб’ектыўнымi фактамi. "Мы стараемся аб’ядноўваць нашы намаганнi па фармiраванні адзiнай прававой прасторы", — сказаў ён. Юрый Чайка адзначыў поспехi ў супрацоўнiцтве пракуратур у барацьбе з тэрарызмам i экстрэмiзмам. Ён дадаў, што наперадзе яшчэ шмат работы па ўнiфiкацыi некаторых нормаў заканадаўства дзвюх краiн. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эфектыўна змагацца з арганiзаванай злачыннасцю на прасторы Саюзнай дзяржавы можна толькi сумеснымi намаганнямi Беларусi i Расii. Аб гэтым заявiў Прэзi
|
|