Рубель яшчэ больш умацуецца да долара
Рубель яшчэ больш умацуецца да долара
Грошы Золатавалютныя рэзервы Беларусі на пачатак гэтага месяца складалi 5 мiльярдаў 307 мiльёнаў долараў ЗША, паведамiў на ўчарашняй сустрэчы з журналiстамi старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч. Гэта ў 2,5 раза больш у параўнаннi з iх памерам на 1 мая 2007 года. Як мяркуецца, ужо у першым паўгоддзi галоўнаму банку ўдасца iх нарасцiць да 5,5 млрд. Такiм чынам, да лiпеня будзе выканана задача, што ставiлася на канец года. Галоўны банкiр нагадаў, што да пачатку 2010 года золатавалютныя рэзервы павiнны дасягнуць 10 мiльярдаў долараў. "I чым хутчэй мы вырашым гэтую задачу, тым лепш. Краiна будзе мець рэзервы, не меншыя за яе трохмесячны iмпарт", — патлумачыў Пётр Пракаповiч. Аптымiстычныя планы на канец года ставiць Нацбанк i адносна суадносiнаў курсаў беларускага рубля i долара. Плануецца, што да пачатку наступнага года курс рубля да долара ўмацуецца на 2,5 працэнта i складзе 2100 рублёў за 1 долар. Паводле слоў Пятра Пракаповiча, падставай для гэтага з’яўляецца рост золатавалютных рэзерваў i павелiчэнне валютнай выручкi. Мiж iншым, па вынiках чатырох месяцаў курс рубля да долара ўмацаваўся ўжо на 0,6 працэнта. Гаворачы пра ўзровень iнфляцыi за чатыры месяцы (5,3 працэнта), банкiр адзначыў, што больш высокi яе рост у гэтым годзе — лёс усяго свету. "Ва Ўкраiне i Расii iнфляцыя большая, чым у нас", — заўважыў ён. Па вынiках жа першага паўгоддзя Пётр Пракаповiч прагназуе, што ўзровень iнфляцыi складзе 6,5—7 працэнтаў. "Што будзе далей — паглядзiм. У трэцiм квартале, як правiла, цэны растуць менш за ўсё", — сказаў старшыня праўлення Нацбанка. Што ж датычыцца стаўкi рэфiнансавання, то ў маi было прынята рашэнне яе не мяняць. У наступным не выключаны як рост велiчынi стаўкi, так i яе знiжэнне. "Калi ўзровень iнфляцыi будзе змяншацца, як мы плануем, i складзе менш за 1 працэнт, то неабходнасцi павышаць стаўку рэфiнансавання няма", — падкрэслiў ён. У далейшым, з 2009 года, цалкам верагодна, што адбудуцца змены i ў курсавой палiтыцы. Прынамсi, у напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi на будучы год разглядаюцца ўсе варыянты курсавой палiтыкi, у тым лiку прывязкi курса беларускага рубля да еўра, альбо бiвалютнай прывязкi. Праўда, пакуль канчатковага рашэння ў гэтым пытаннi няма. Аднак, падкрэслiў галоўны банкiр, нават у выпадку змянення курсавой палiтыкi сутнасць эканамiчнай палiтыкi ў Беларусi не мяняецца, "гэта больш тэхнiчнае пытанне". Адказваючы ж на пытанне наконт эканамiчных санкцый ЗША, банкiр заўважыў, што да iх не далучылася нi адна краiна, у тым лiку заходняя. Разам з тым, Пётр Пракаповiч лiчыць, што санкцыi ЗША наносяць урон iнвестыцыйнаму iмiджу Беларусi. "Патэнцыйныя iнвестары не маюць дастатковай iнфармацыi аб тым, што адбываецца ў эканомiцы нашай краiны. Бачаць санкцыi i стрымлiваюць iнвестыцыi. Аднак тыя, хто працуе ў рэспублiцы, па-ранейшаму ўкладваюць iнвестыцыi i пашыраюць сваю прысутнасць", — сказаў ён. У гэтай сувязi быў узгаданы "iнвестыцыйны бум у банкаўскай сiстэме, што назiраецца ў краiне. Паводле меркавання Пятра Пракаповiча, Беларусь сёння праводзiць палiтыку стварэння нармальных умоў для бiзнэс-клiмату, паляпшэння ўмоў для прыцягнення замежных iнвестыцый. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на пачатак гэтага месяца складалi 5 мiльярдаў 307 мiльёнаў долараў ЗША, паведамiў на ўчарашняй сустрэчы з журналiстамi
|
|