На выхадныя цёпла і дажджлiва
На выхадныя цёпла і дажджлiва
Гэтымi днямi паўночныя вятры зменяцца на паўднёвыя i на тэрыторыю Беларусi пачне паступаць цёплае, але вiльготнае паветра з боку Мiжземнамор’я, паведамiла начальнiк метэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Людмiла Парашчук. У сувязi з гэтым уначы цалкам знiкне пагроза замаразкаў. У суботу на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Тэмпература паветра ўначы 5—12, удзень — 15—21 цяпла, па поўднi — да плюс 24 градусаў. У нядзелю захаваецца цёплае i дажджлiвае надвор’е. У Брэсцкай i Гродзенскай абласцях пры навальнiцах чакаецца шквалiстае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра 18 мая ўначы 7—14, удзень — 17—24, па поўднi — да плюс 26 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра пачне зноў знiжацца i ў сярэдзiне тыдня пахаладае. Так, 21 мая ўначы тэмпература паветра чакаецца ў межах 3—9 градусаў цяпла, удзень — 9—16. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi паўночныя вятры зменяцца на паўднёвыя i на тэрыторыю Беларусi пачне паступаць цёплае, але вiльготнае паветра з боку Мiжземнамор’я, паведа
|
|