Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Акадэмii МУС Беларусi
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Акадэмii МУС Беларусi
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь з 50-годдзем з дня ўтварэння гэтай вышэйшай навучальнай установы. "Многiя выпускнiкi Акадэмii сёння з’яўляюцца прыкладам высокай грамадзянскасцi, глыбокай чалавечнасцi, выдатнага прафесiяналiзму. Вы па праву можаце ганарыцца слаўнай гiсторыяй роднай ВНУ, яе цудоўнымi традыцыямi, таленавiтымi педагогамi — бязмежна адданымi сваёй справе людзьмi", — адзначыў Прэзiдэнт. "Шчыра жадаю, каб вам заўсёды былi ўласцiвы такiя важныя складальнiкi асобы супрацоўнiка праваахоўных органаў, як самаадданасць, адвага, самаахвярная мужнасць, служэнне Айчыне", — падкрэслiў у сваiм вiншаваннi кiраўнiк дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь з 50-годдзем з дня ўтварэння гэтай
|
|