Калi соль, то ёдаваная
Калi соль, то ёдаваная
Парламенцкі дзённiк Сенатары адобрылi законапраект, паводле якога ў вытворчасцi харчовых прадуктаў патрабуецца выкарыстанне ёдаванай солi На чарговым пасяджэннi дзесятай сесii Савета Рэспублiкi сенатары разгледзелi больш як дзесятак пытанняў. Яны адобрылi законапраект аб унясеннi дапаўнення ў закон аб якасцi i бяспецы харчовай сыравiны i прадуктаў для жыцця i здароўя чалавека. Паводле слоў Таццяны Прыгожай, намеснiка старшынi Пастаяннай камiсii па дэмаграфiчнай бяспецы i сацыяльным развiццi Савета Рэспублiкi, якая прадстаўляла законапраект, у Беларусi дэфiцыт ёду ў навакольным асяроддзi абумоўлены геаграфiчна. З-за недахопу гэтага рэчыва развiваюцца розныя паталогii. Таццяна Iванаўна падкрэслiла, што выкарыстанне ёдаванай солi — найбольш даступны шлях да запаўнення дэфiцыту ёду. Нездарма ў вынiку масавага прымянення ёдаванай солi ў краiне з 2001 года захваральнасць валляком знiзiлася ўтрая. Сенатары таксама прынялi да ведама Дэкрэт прэзiдэнта аб упарадкаваннi абароту нафтапрадуктаў. Дакумент накiраваны на тое, каб выключыць нелегальны абарот нафтапрадуктаў i забяспечыць празрыстасць аперацый з iмi, што праводзяць суб’екты прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Прадугледжана стварэнне больш спрыяльных умоў для ўвозу ў Беларусь нафтавага вадкага палiва чыгуначным i трубаправодным транспартам. Як адзначыў Анатоль Малафееў, старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi, дзяржаўны кантроль у сферы абароту нафтапрадуктаў будзе ўзмоцнены. Так, напрыклад, Дэкрэт устанаўлiвае парадак разлiкаў пры аптовым гандлi палiвам — на падставе двухбаковых дагавораў толькi праз рахункi ўдзельнiкаў здзелкi. За парушэнне давядзецца выплацiць штраф у памеры той сумы, на якую заключана здзелка. Быў ратыфiкаваны шэраг мiжурадавых пагадненняў. Члены Савета Рэспублiкi вырашылi i кадравыя пытаннi: далi згоду на прызначэнне Ксенii Кенiк i Рымы Фiлiпчык суддзямi Вярхоўнага Суда Беларусi, а Васiля Дземiдовiча i Таццяны Праташчык — суддзямi Вышэйшага гаспадарчага суда краiны. Нагадаем, што ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй суддзяў на гэтыя пасады прызначае кiраўнiк дзяржавы. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сенатары адобрылi законапраект, паводле якога ў вытворчасцi харчовых прадуктаў патрабуецца выкарыстанне ёдаванай солi
|
|