А. Лукашэнка і В. Юшчанка плануюць сустрэцца на працягу блiжэйшага месяца
А. Лукашэнка і В. Юшчанка плануюць сустрэцца на працягу блiжэйшага месяца
Па iнiцыятыве ўкраiнскага боку адбылася тэлефонная размова прэзiдэнтаў Беларусi i Ўкраiны. Аляксандр Лукашэнка i Вiктар Юшчанка абмеркавалi актуальныя пытаннi двухбаковых адносiнаў. У размове асаблiвую ўвагу кiраўнiкi дзяржаў удзялiлi праблемам развiцця супрацоўнiцтва ў палiўна-энергетычнай сферы. Бакi дамовiлiся аднавiць энергетычны дыялог па важных для абедзвюх краiн пытаннях, разгледзелi тэмы транзiту электраэнергii праз беларускую тэрыторыю i альтэрнатыўных паставак нафты. Размова таксама iшла аб праблематыцы шматбаковых адносiнаў у кантэксце палiтыкi добрасуседства. У прыватнасцi, Аляксандр Лукашэнка i Вiктар Юшчанка абмеркавалi адносiны Беларусi i Ўкраiны з Польшчай, Лiтвой i iншымi краiнамi рэгiёна Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. У ходзе размовы была дасягнута дамоўленасць аб сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў дзвюх краiн на працягу блiжэйшага месяца. У сувязi з гэтым бакi дамовiлiся ў тыднёвы тэрмiн выпрацаваць парадак дня беларуска-ўкраiнскай сустрэчы на вышэйшым узроўнi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па iнiцыятыве ўкраiнскага боку адбылася тэлефонная размова прэзiдэнтаў Беларусi i Ўкраiны. Аляксандр Лукашэнка i Вiктар Юшчанка абмеркавалi актуальныя
|
|