21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Vеlсоm" мяняе фiласофiю...

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Vеlсоm" мяняе фiласофiю...

Мабільнiк

 

Аператар сотавай сувязi ЗП "Мабiльная лiчбавая сувязь" (гандлёвыя маркi Vеlсоm, Рrivеt) абвясцiла аб рэбрэндынгу i перамене назвы. Цяпер, як паведамiў дырэктар кампанii па маркетынгу Марцiн Лiплаўтс, яна будзе называцца ЗП "Велком".

Акрамя таго, перамены закрануць фiрменны стыль кампанii. у прыватнасцi, будзе абноўлены сайт vеlсоm.bу, з дапамогай вялiкай рэкламнай кампанii зменiцца вiзуальны i фiласофскi вобраз маркi. Мэта аператара — стаць "больш сучасным, адкрытым i даступным для кожнага". Першым крокам у гэтым накiрунку стаў запуск у Беларусi новага тарыфнага плана "Адкрыты", якi дзейнiчае з мiнулага месяца. Лiтаральна сёння ўводзiцца новы тарыф "Адкрыты 100", выгадны для тых, хто многа размаўляе з абанентамi ўсiх сетак. У дадатак у кампанii з’явiўся новы слоган "I заўтра будзе тваiм". "Мы хочам гэтым падкрэслiць, што мы паважаем i цэнiм кожнага клiента, як асаблiвага для нас. Наша мэта — падтрымаць клiентаў у iхнiх амбiцыях i марах, а мы з радасцю выступiм iнструментам iх увасаблення", — адзначыў Марцiн Лiплаўтс.

...а МТС адстойвае яйкi

Днямi апеляцыйны савет Нацыянальнага цэнтра iнтэлектуальнай уласнасцi пакiнуў у сiле рэгiстрацыю таварнага знака кампанii МТС — з выявай белага яйка ў чырвоным квадраце. Менавiта гэты сiмвал з сярэдзiны 2006 года ў вынiку рэбрэндынгу прадстаўляе кампанiю ў Беларусi. Разам з тым той жа апеляцыйны савет прызнаў несапраўднай рэгiстрацыю другога таварнага знака МТС — чырвонага яйка на белым фоне.

Нагадаем, спрэчка аб прыналежнасцi аўтарства "яек" разгарэлася летась у кастрычнiку, калi мастак Вiктар Маркавец i паэт Алесь Разанаў выступiлi супраць рэгiстрацыi гэтых таварных знакаў. Дзеячы культуры сцвярджалi, што сiмвал прыдумалi i ўвасобiлi менавiта яны — у мастацкiм праекце "Яйкаквадраты", створанага iмi яшчэ ў 1992 годзе. З гэтым рашэннем прадстаўнiкi расiйскага ААТ "МТС" катэгарычна нязгодныя i патрабуюць матывiроўкi, на падставе чаго таварны знак прызнаны нядзеючым. У любым выпадку, рашэнне ўступiць у сiлу толькi праз 6 месяцаў пасля яго афiцыйнага абвяшчэння i прадстаўлення матывiроўкi. У сваю чаргу, з першай часткай рашэння нязгодныя мастакi, таму, хутчэй за ўсё, кропка ў "яйкаквадратнай" справе яшчэ не пастаўлена. Тым часам МТС таксама працягвае бiтву за абанентаў, абвясцiўшы акцыю "Чароўнае лета". Новым карыстальнiкам, якiя падключацца цягам мая, абяцаны выгадныя ўмовы — пэўная колькасць бясплатных званкоў i SMS.

Даведка. Колькасць абанентаў Vеlсоm на дадзены момант, па падлiках прадстаўнiкоў кампанii, складае 3,2 мiльёна беларусаў — або 43,9 працэнта долi рынку. МТС ацэньвае сваю абаненцкую базу ў больш як 3,8 мiльёна карыстальнiкаў. Агульная колькасць абанентаў сотавай сувязi на 1 красавiка 2008 года, паводле iнфармацыi Мiнiстэрства сувязi Беларусi, складае 7,3 мiльёна чалавек.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператар сотавай сувязi ЗП "Мабiльная лiчбавая сувязь" (гандлёвыя маркi Vеlсоm, Рrivеt) абвясцiла аб рэбрэндынгу i перамене назвы. Цяпер, як
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика