Расiяне чакаюць канадцаў?
Расiяне чакаюць канадцаў?
Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Канады Учора нацыянальная зборная Беларусi па хакеi афiцыйна аформiла сабе пропуск на Алiмпiйскiя гульнi-2010 у Ванкувер. Гэта стала рэальнасцю пасля таго, як зборная Канады ў Галiфаксе перайграла нарвежцаў — 8:2. Вiкiнгi хоць i вiртуальна, але заставалiся адзiнымi прэтэндэнтамi на запаветнае 9-е месца пры ўмове выйгрышу ў чвэрцьфiнальным матчы ў гаспадароў турнiру. Беларуская каманда практычна ўся пакiнула межы Канады, за выключэннем некаторых членаў афiцыйнай дэлегацыi, якiя пасля фiнальнага матча, назначанага на 18 мая ў Квебеку, адправяцца ў Манрэаль на кангрэс ІIHF. Дарэчы, менавiта на гэтым прадстаўнiчым хакейным самiце павiнен быў вырашыцца лёс сусветнага першынства 2014 года, на правядзенне якога прэтэндуе беларуская сталiца з улiкам узвядзення "Мiнск-Арэны". Аднак, як стала вядома, вырашэнне гэтага пытання адкладзена на цэлы год — гаспадар ЧС-2014 будзе названы пасля правядзення наступнага чэмпiянату свету-2009 у Швейцарыi. У Манрэалi ж сустрэча хакейных босаў будзе прысвечана выбарам новага прэзiдэнта Мiжнароднай федэрацыi хакея. Вiдавочна, што i гэтая працэдура будзе звычайнай фармальнасцю, бо на крэсла кiраўнiка IIHF на сёння толькi адзiн прэтэндэнт — цяперашнi прэзiдэнт швейцарац Рэне Фазел, якi займае гэты пост з 1994 года. Можна не сумнявацца, што спадар Фазел будзе ўзначальваць хакейны свет чарговыя 7 гадоў. Зрэшты, кiраўнiк IIHF у Квебеку даволi актыўны. Так, нядаўна ён правёў цэлую прэс-канферэнцыю, прысвечаную хакейнаму матчу расiйскай кампанii "Газпрамэкспарт" супраць астатнiх зорак свету узору 80—90-х гадоў мiнулага стагоддзя. У радах расiйскай рэтра-каманды — вiцэ-прэзiдэнт "Газпрама" Аляксандр Мядзведзеў, хакейныя зоркi Вячаслаў Фяцiсаў, Iгар Ларыёнаў, Валерый Каменскi, Аляксандр Якушаў, Уладзiмiр Лутчанка... Выхад расiйскай зборнай у чвэрцьфiнал, а цяпер i ў паўфiнал быў азнаменаваны прыездам шматлiкiх турыстаў. Як вынiк — з палiц гандлёвых лавак, размешчаных ў фае лядовага палаца Соlisее Рерsi, знiклi не толькi майкi з надпiсам ОVЕСHKINА — расiйскага легiянера "Вашынгтон Кэпiталз", але i сувенiрныя клюшкi, шайбы, бейсболкi... Павышаны попыт на гэты тавар стварыў сапраўдныя чэргi за ўсiм тым, што яшчэ засталося на палiцах. У Квебеку значна пацяплела — адчуваецца сапраўдны прыход вясны i зборнай Канады, якая танкам прайшлася па сваiх сапернiках у Галiфаксе. Ужо сёння вiдавочна, што канадцам, як арганiзатарам 72‑га чэмпiянату свету, застаецца адзiн крок да фiналу — гульня са шведамi, якiя напярэдаднi ў авертайме перайгралi чэхаў — 3:2. Рэальным сапернiкам роданачальнiкаў хакея ў барацьбе за залатыя медалi з’яўляецца каманда Расii, якая паўторна, ужо ў чвэрцьфiнале, перайграла каманду Швейцарыi (6:0). Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, г. Квебек. Р.S. На гэтым камандзiроўка журналiста "Звязды" ў Канаду завяршаецца. Праўда, дзякуючы форварду беларускай зборнай Мiхаiлу Грабоўскаму, спецыяльнаму карэспандэнту "Звязды" ўдалося пабываць у Манрэалi ў святая святых канадскага хакея — легендарным клубе "Манрэаль канадзiенс", якi налета адзначыць 100 гадоў. Там жа Мiхаiл Грабоўскi пагадзiўся на невялiчкую фотасесiю ў фiрменнай "амунiцыi" газеты "Звязда".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора нацыянальная зборная Беларусi па хакеi афiцыйна аформiла сабе пропуск на Алiмпiйскiя гульнi-2010 у Ванкувер. Гэта стала рэальнасцю пасля таго, я
|
|