21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Міхаiл ГРАБОЎСКІ: "У маiх марах — дакрануцца да Кубка Стэнлi"

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міхаiл ГРАБОЎСКІ: "У маiх марах — дакрануцца да Кубка Стэнлi"

Форвард беларускай нацыянальнай зборнай i легiянер "Манрэаль канадзiенс" Мiхаiл ГРАБОЎСКI — чалавек просты i даступны для фанатаў. Нягледзячы на тое, што ў цяперашнiм клубе яго галоўны трэнер Гi Карбона трымае мiнчанiна на лаўцы запасных, Мiхаiл у выдатнай форме. Сваю прафпрыдатнасць Грабоўскi пацвердзiў i на сёлетнiм чэмпiянаце свету.

I вось журналiст "Звязды" ў кампанii з калегамi-тэлевiзiйнiкамi ў Мiшыным "Крайслеры". Дапамагаю па карце хутка выехаць на манрэальскую трасу. Да дзелавога мегаполiса — 260 кiламетраў...

Па аўтабане абмежаванне хуткасцi ў 120 км. Але мы ляцiм ракетай. Раз-пораз трапляюцца дарожныя iнспектары з радарамi. Прычым у засадзе за рэкламнымi шчытамi.

— Проста як у нас, — пачынаю размову з Грабоўскiм. — Мiша, ты любiш хуткасць?

— А чым дарога адрознiваецца ад хакейнай пляцоўкi?! Хуткасць — гэта мая стыхiя.

— Як ацэньваеш вынiкi выступлення нацыянальнай зборнай на чэмпiянаце свету ў Квебеку?

— Думаю, што маглi выступiць i лепш. У любым выпадку збiралiся выйграць у швейцарцаў, пра датчан маўчу. Так што камандзе па 5-бальнай сiстэме можна паставiць "здавальняюча".

— А сабе?

— Таксама мог бы згуляць лепей. Але то шайба не iшла ў вароты, то недзе хваляваўся залiшне. Я заслугоўваю той жа адзнакi, што i каманда.

— Беларускiя балельшчыкi пасля матча з датчанамi выказалi думку, што каманда проста "плавiла" Курта Фрэйзера.

— У нас нармальны мiкраклiмат у камандзе, таму нi аб якiм "плаўленнi" настаўнiка каманды i размовы быць не можа. Кожны з нас гуляў не за галоўнага трэнера, а за краiну, за свой гонар. А балельшчыкам, увогуле, хацелася выказаць удзячнасць за гарачую падтрымку.

— Зразумела, што дасканаласцi няма межаў. Але ж як можна ўдасканальвацца, калi трэнер "Манрэаль канадзiенс" Гi Карбона трымае цябе на лаўцы запасных?

— Гэта лепш спытаць у яго. Але ж я ўсё роўна падтрымлiваю сябе ў належнай форме, каб у любы момант выйсцi на пляцоўку.

— Пагаварыць па душах з канадскiм трэнерам не атрымлiваецца?

— Гэта, мякка кажучы, не вiтаецца ў камандзе. Ёсць такое няпiсанае правiла: трэнер — гэта капiтан карабля, i яму павiнны ўсе падпарадкоўвацца без усялякiх там размоў.

— Напэўна, што неяк расставiць кропкi над "i" ўсё ж такi трэба.

— Не магу дакладна сказаць, як зрабiць лепш. У многiх яшчэ свежая ў памяцi гiсторыя, калi Мiша Грабоўскi самавольна пакiнуў родны "Манрэаль канадзiенс" i вырашыў вярнуцца ў "Гамiльтон", дзе пачынаў сваю заакiянскую кар`еру. I што з гэтага атрымалася? Я быў вернуты ў Манрэаль.

— Гэта быў выклiк галоўнаму трэнеру?

— Лiчы, што так. Не выключаю, што такi рашучы ход толькi падлiў масла ў агонь у адносiнах Карбона да Грабоўскага.

— Тым не менш ты поўны аптымiзму за будучае?

— А iнакш навошта брацца за работу, якую ты не пацягнеш.

— Якiя ў цябе адносiны з братамi Касцiцынымi?

— Нармальныя рабочыя адносiны. Можна сказаць, прафесiйныя.

— Пра закадычнае сяброўства не скажаш?

— Мае ўсе верныя сябры знаходзяцца ў Беларусi. Хоць у "Манрэалi канадзiенс" ёсць iгракi, з якiмi я падтрымлiваю дружалюбныя адносiны.

— Твой бацька Юрый Аляксандравiч i дзед Аляксандр Кузьмiч, якiя хварэлi за зборную Беларусi (i Мiхаiла Грабоўскага асаблiва) на чэмпiянаце свету ў Канадзе, збiраюцца дадому праз некалькi дзён пасля фiнальнай гульнi. А ты калi?

— Напачатку я хачу iх бачыць у Манрэалi, пазнаёмiць з горадам, з маiм клубам. Праўда, бiлеты да Мiнска ў мяне на канец мая i перабiваць на 21‑е чысло не буду — трэба яшчэ справы ўтрэсцi ў Канадзе. Як-нiяк, кантракт у мяне з "Манрэаль канадзiенс" закончыўся. I перад паездкай на радзiму, дзе я планую прабыць некалькi месяцаў, трэба шмат чаго паспець зрабiць тут.

— У цябе ў Манрэалi службовая кватэра i машына?

— Не, безумоўна. За жыллё i транспарт я штомесяц плачу з уласнай кiшэшi — грашыма, якiя зарабляю ў клубе. Гэта ў Расii за цябе могуць заплацiць па ўсiх рахунках i накармiць у дадатак. А тут — зусiм iншыя жыццёвыя прынцыпы.

— У Манрэалi ты плацiш падаткi?

— А як жа. Прычым стаўка амаль 50 працэнтаў ад кантракта.

— Мiша, наколькi я ведаю, за табой у Квебеку лiтаральна па пятах хадзiў прэзiдэнт хакейнага клуба "Дынама" (Масква) Мiхаiл Галаўкоў i прапанаваў на выгадных фiнансавых умовах перабрацца ў Маскву.

— Ведаеш, пакуль я знаходжуся ў "Манрэаль канадзiенс", а на час майго ад’езду ў Мiнск мой агент будзе ўладжваць пытаннi майго далейшага працаўладкавання ў цяперашнiм клубе, з’язджаць у Расiю не бачу сэнсу, няхай i на больш выгадных фiнансавых умовах. Як-нiяк, Канада — гэта радзiма хакея, i тут хакей — гэта рэлiгiя. У тым жа Манрэалi за табой могуць натоўпам хадзiць фанаты, каб атрымаць аўтограф. Адкуль у iх такая цяга да хакея? У крывi, вiдаць.

— У цябе ёсць запаветная мара?

— А як жа. Я хачу, як i любы iгрок НХЛ, дакрануцца да Кубка Стэнлi. Думаю, што гэтая мара Мiхаiла Грабоўскага не з’яўляецца завоблачнай. I для яе ўвасаблення ў жыццё я буду прыкладаць усе сiлы, якiя ў мяне ёсць.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ,

Квебек — Манрэаль — Квебек.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Форвард беларускай нацыянальнай зборнай i легiянер "Манрэаль канадзiенс" Мiхаiл ГРАБОЎСКI — чалавек просты i даступны для фанатаў. Нягледзяч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика