Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Колькасць загінулых у вынiку землетрасення ў Кiтаi перавысiла 22 тысячы Колькасць афiцыйна пацверджаных ахвяраў землетрасення ў Кiтаi дасягнула 22 069 чалавек. Без прытулку засталося больш за 4,8 мiльёна чалавек. Афiцыйны Пекiн выказаў меркаванне, што агульны лiк загiнулых можа дасягнуць 50 тысяч чалавек. Выстаўлена на продаж самая дарагая кватэра Латвii У Рызе выстаўлена на продаж кватэра коштам каля пяцi мiльёнаў еўра. У цяперашнi час гэта самая дарагая кватэра ў Латвii, паведамляе партал "BizNеws.lv". Кватэра плошчай 600 квадратных метраў знаходзiцца ў цiхiм цэнтры Рыгi, на вулiцы Стрэлнiеку. Эксклюзiўная 14-пакаёвая кватэра прадаецца не проста пад ключ, а нават з мэбляй, вырабленай па адмысловым заказе ў адным экзэмпляры. Падлога ў кватэры аздоблена дубовым паркетам, прычым у кожным пакоi — свой арнамент. У ванных пакоях i туалетах падлога з падагрэвам. Акрамя таго, кватэра абсталяваная сучаснай аўдыё- i вiдэа-тэхнiкай, падключаная да Інтэрнэту. Паверх, на якiм размешчаная кватэра, абсталяваны аўтаномнай сiстэмай падачы вады, сiстэмамi вентыляцыi i кандыцыянавання, газавым ацяпленнем. Колькасць жывёл i раслiн скарацiлася на трэць за 35 гадоў За перыяд з 1970 па 2005 год колькасць жывёл i раслiн на нашай планеце скарацiлася больш як на трэць, пiша Thе Dаilу. Паводле атрыманых даных, колькасць папуляцый наземных вiдаў зменшылася на 25 працэнтаў, марскiх — на 28 працэнтаў i вiдаў, якiя насяляюць прэсныя вадаёмы, — на 29 працэнтаў. Тэмпы вымiрання жывёл i раслiн не дазволяць краiнам Еўрасаюза выканаць узятыя ў 2002 годзе абавязкi прадухiлiць змяншэнне бiяразнастайнасцi на планеце да 2010 года. Галоўнымi фактарамi, якiя ўплываюць на колькасць жывых iстот, з’яўляюцца змена клiмату i дзейнасць чалавека.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць афiцыйна пацверджаных ахвяраў землетрасення ў Кiтаi дасягнула 22 069 чалавек. Без прытулку засталося больш за 4,8 мiльёна чалавек. Афiцыйны
|
|