21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

12 прыкмет мужчынскай здрады

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 прыкмет мужчынскай здрады

Як сведчыць статыстыка, трое мужчын з чатырох здра-джваюць сваiм жонкам. І дзве трэцi падманутых жанчын i не здагадваюцца, што ў мужа — iнтрыга на баку. I нягледзячы на гэта, усе прыкметы мужчынскай здрады вiдавочныя.

Знешнi выгляд. Мужчына, якi мае сувязi на баку (цi толькi прыкiдвае, як гэта зрабiць) будзе прыкладаць намаганнi, каб выглядаць больш прывабна. Ён усяляк iмкнецца паляпшаць сваю знешнасць. Калi заўважылi змены ў яго гардэробе (раптам купiў стыльныя джынсы, хоць дагэтуль запэўнiваў, што яго касцюм яго цалкам задавальняе i будзе ў модзе яшчэ год 20), цi ў тым, што ён стаў больш уважлiва ставiцца да свайго цела i асабiстай гiгiены (пагалiў бараду, хоць раней сцвярджаў, што гэта — святое), трэба насцярожыцца. Звычайна гэта самыя заўважныя прыкметы нявернасцi. Як правiла, (i на жаль!) муж стараецца выглядаць лепш не для жонкi, а для кагосьцi iншага...

Як ён ставiцца да вас. Калi ў мужа iншая жанчына, гэта непазбежна зменiць яго адносiны да вас, нават на падсвядомым узроўнi. Прычым адносiны не абавязкова змяняюцца ў горшы бок! Многiя, здраджваючы, перажываюць пачуццё вiны i iмкнуцца загладзiць яе нябачанай раней увагай да жонкi.

Яго праца. Менавiта на працу спiсваецца доўгi час, якi мужчына праводзiць не дома. Адна справа, калi муж затрымлiваўся на рабоце заўсёды, i нагоды падазраваць яго не было. I зусiм iншае, калi апошнiм часам ён пачаў затрымлiвацца на нарадах цi яшчэ горш, ездзiць у камандзiроўкi. Або начальства раптам з апошнiх сiл пачало ўмацоўваць карпаратыўны дух (лазня па чацвяргах, пiва па пятнiцах, паездка ў загарадны санаторый на выхадныя: "Членаў сям’i не запрашаць, бо яны могуць перашкодзiць згуртаванню калектыву").

Штодзённыя звычкi. Мы ўсе рабы нашых звычак. Ва ўсiх ёсць руцiнны распарадак, i ў нявернага мужчыны ён абавязкова зменiцца.

Палюбоўнiцы каштуюць грошай. Калi ў вашага мужа такая ёсць, без дадатковых затрат не абысцiся. Хутчэй за ўсё яму захочацца павесцi яе павячэраць цi зрабiць падарунак. Няважна, дзе ён будзе знаходзiць сродкi, але рана цi позна гэта адаб’ецца на вашым сямейным бюджэце.

Мабiльны тэлефон. Каханне патрабуе пастаянных размоў. Большасць жонак высвятляюць, што муж iм здраджвае, менавiта дзякуючы мабiльнаму тэлефону. Дэталiзацыя мабiльных званкоў пакажа, куды i як часта тэлефанаваў муж, каму адпраўлена 101 SMSка i ў якiх "камандзiроўках" ён на самай справе знаходзiўся, дзякуючы iнфармацыi пра роўмiнг. Неабавязкова капацца ў тэлефоне мужа (i непрыгожа). Толькi калi паведамленнi на яго тэлефон прыходзяць глыбокай ноччу, ёсць сэнс спытаць, хто турбуе яго сон. Дарэчы, калi ён забараняе браць у рукi яго мабiльны, таксама ёсць прычына задумацца.

Машына — адна з галоўных крынiц iнфармацыi для цiкаўных жонак. Яе ён дакладна возiць на вашай машыне. "Доказы" можна знайсцi дзе заўгодна — пад i памiж сядзеннямi, у "бардачку", пад дыванкамi.

Звычкi ў ядзе. Iм жонкi звычайна не надаюць увагi, i дарэмна. Змяненнi ў густавых перавагах могуць адбывацца менавiта пад уплывам палюбоўнiцы. Нават не ўсведамляючы гэтага, мужчына можа аддаваць перавагу той ежы, якую ўжывае яна, тым рэстаранам, якiя любiць яна.

Пах. У кожнага чалавека ёсць свой унiкальны пах, i пах свайго мужа вы дакладна ведаеце. Пры цесным кантактаваннi з iншым чалавекам пах мяняецца.

Будзьце ўважлiвыя, калi наблiжаецца час святаў. Некаторыя дапытлiвыя жанчыны знаходзяць падарункi, падрыхтаваныя зусiм не для iх, у машыне мужа i нават дома. Нядзiўна, што i грошы з сямейнага бюджэту ў гэты перыяд неяк хутка знiкаюць: "Перад святамi ўсё так даражэе, мiлая..."

Камп’ютарная небяспека. Празмерная занятасць мужа камп’ютарам таксама можа паслужыць сiгналам бяспекi. Калi ён гадзiнамi перапісваецца ў ICQ, пiша вялiзныя электронныя лiсты, то цалкам верагодна, што яго не проста зацягнула сусветнае павуцiнне, але i падрыхтавала глебу для сур’ёзнага захаплення.

Адносiны з iншымi жанчынамi. Памятайце, што часцей за ўсё мужчыны здраджваюць з тымi, каго яны добра ведаюць, — з суседкамi, сяброўкамi сям’i, калегамi па працы. Калi вы падазраяце мужа ў здрадзе, найперш звярнiце ўвагу на яго адносiны са знаёмымi вам жанчынамi. I не думайце, што знаёмыя на гэта няздатныя, бо даследаваннi паказваюць, што падобнае, на жаль, адбываецца вельмi часта.

I памятайце самае галоўнае: перш чым капацца ў рэчах мужа, або ў яго электроннай скрынi, праглядаць яго тэлефонныя званкi i скандалiць, падумайце, што такая "стратэгiя" наўрад цi палепшыць вашы адносiны i, напэўна, не прымусiць мужа кiнуць iншую жанчыну (калi яна ў яго ўвогуле ёсць. А раптам вам здаецца?). Паразважайце, што для вас галоўнае — высветлiць праўду цi захаваць сям’ю. Калi на першым месцы праўда — прымярайце на сябе ролю дэтэктыва. Калi галоўнае — захаваць сямейныя адносiны, то памятайце, што яны ў вашых руках.

Падрыхтавала Алена Кравец.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сведчыць статыстыка, трое мужчын з чатырох здра-джваюць сваiм жонкам. І дзве трэцi падманутых жанчын i не здагадваюцца, што ў мужа — iнтрыга на бак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика