21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iдзе паляванне на мабiльнiкi

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iдзе паляванне на мабiльнiкi

Будзьце пільнымi!

 

У Кiраўскiм раёне рабаўнiкi забiлi 21-гадовага хлопца, каб завалодаць яго сотавым тэлефонам

Нягледзячы на тое, што мабiльны тэлефон у нашай краiне даўно не з’яўляецца прадметам раскошы, гэты сродак сувязi па-ранейшаму прыцягвае пiльную ўвагу зладзеяў i рабаўнiкоў. Менавiта мабiльнiкi найчасцей становяцца лёгкай здабычай злачынцаў.

Паводле звестак аддзела iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры, летась у Беларусi было зарэгiстравана 21 тысяча 303 крадзяжы мабiльных тэлефонаў. А ўсяго па краiне было зафiксавана 103 тысячы 82 злачынствы такога кшталту. Iншымi словамi, у кожным пятым выпадку крадзяжу здабычай зладзеяў становяцца гэтыя сродкi сувязi. Найбольш распаўсюджаныя такiя злачынствы ў сталiцы. Зрэшты, i ў глыбiнцы падобныя выпадкi здараюцца нярэдка. А ў Кiраўскiм раёне нядаўна ўвогуле зафiксавана забойства на "мабiльнай глебе". Двое рабаўнiкоў забiлi 21-гадовага мясцовага жыхара, каб завалодаць яго тэлефонам.

Як адзначылi ў генпракуратуры, сёлета мiлiцыi ўдалося крыху астудзiць пыл "мабiльных" паляўнiчых. Але ўладальнiкам сотавiкаў, а мабiльнай сувяззю ў нашай краiне карыстаюцца 7,3 мiльёна чалавек, заспакойвацца рана. За 4 месяцы гэтага года зарэгiстравана 5 тысяч 182 крадзяжы тэлефонаў. Таму Генеральны пракурор краiны Рыгор Васiлевiч патрабаваў, каб праваахоўныя органы значна ўзмацнiлi прафiлактычную працу ў гэтым накiрунку i палепшылi раскрыццё такiх злачынстваў. Зразумела, што выратаванне ад "мабiльных" зладзеяў найперш справа рук самiх уладальнiкаў тэлефонаў. Зламыснiкi, як правiла, дзейнiчаюць у шматлюдных месцах, карыстаючыся бяспечнасцю грамадзян. Так што пiльнасць — галоўная зброя супраць выкрадальнiкаў мабiльнiкаў. Пракуратура таксама раiць бацькам правесцi прафiлактычныя размовы з дзецьмi, каб яны без дай прычыны не карысталiся сотавымi тэлефонамi на чужых вачах. Бо гэта можа справакаваць не толькi прафесiйных паляўнiчых за мабiльнiкамi, але i падлеткаў, якiх прывабiць прыгожая "цацка".

Што датычыць раскрыцця такiх злачынстваў, то апошнiм часам аператары мабiльнай сувязi аказваюць актыўную дапамогу мiлiцыi. Напрыклад, пад падазрэнне адразу ж трапляюць тэлефоны з аднолькавымi iдэнтыфiкацыйнымi нумарамi. Сам па сабе гэты факт сведчыць, што тэлефон быў перапраграмаваны, а значыць, хутчэй за ўсё, апарат альбо ўкрадзены, альбо нелегальна iмпартаваны ў Беларусь. Дарэчы, неўзабаве такiм умельцам наўрад цi ўдасца выйсцi сухiмi з вады: Генеральнай пракуратурай разглядаецца пытанне ўвядзення адказнасцi за незаконнае перапраграмаванне тэлефонаў.

Генпракуратура таксама раiць грамадзянам быць вельмi абачлiвымi пры набыццi тэлефонаў з рук без адпаведных дакументаў. У такiх выпадках пакупнiк рызыкуе стаць уладальнiкам апарата з "крымiнальнай бiяграфiяй" i займець на сваю галаву нямала праблем: давядзецца тлумачыць праваахоўным органам, што ты — не злодзей.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кiраўскiм раёне рабаўнiкi забiлi 21-гадовага хлопца, каб завалодаць яго сотавым тэлефонам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика