У школах — экзамен па ПДР?
У школах — экзамен па ПДР?
Гэтымi днямi на тэрыторыi Мiнскай вобласцi ў кювеце апынуўся аўтамабiль, якiм, як мяркуецца, кiраваў вучань ПТВ, 1990 года нараджэння. Побач з iм знаходзiлiся хлопчык 1997 года нараджэння i дзяўчына — 1983-га. Двое з гэтай тройкi апынулiся ў бальнiцы ў цяжкiм стане. Паводле слоў начальнiка навукова-метадычнага i прававога аддзела ўпраўлення ДАІ Дзяржаўнай аўтамабiльнай iнспекцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Анатоля СУШКО, у большасцi дарожна-транспартных здарэнняў, падчас якiх пацярпелi дзецi, вiнаватыя дарослыя. Так, у гэтым годзе ў ДТЗ загiнулi 13 дзяцей, галоўным чынам, непрышпiленыя пасажыры аўтамабiляў або тыя, хто загiнуў па вiне п’янага вадзiцеля, якога выкiдвала з дарогi ў вынiку наезду на агароджу. На шчасце, колькасць дзяцей, якiя загiнулi ў ДТЗ, не расце, чаго нельга сказаць пра агульную колькасць самiх ДТЗ з удзелам непаўналетнiх. Апошняя стабiльна прырастае ва ўсiх рэгiёнах. У школах Беларусi мэтазгодна ўвесцi экзамен па правiлах дарожнага руху, выказаў меркаванне Анатоль Сушко. Ён адзначыў, што культуру паводзiнаў на дарозе трэба прывiваць з дзяцiнства. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi на тэрыторыi Мiнскай вобласцi ў кювеце апынуўся аўтамабiль, якiм, як мяркуецца, кiраваў вучань ПТВ, 1990 года нараджэння. Побач з iм знах
|
|