Усё для камфорту i зручнасцi пасажыраў
Усё для камфорту i зручнасцi пасажыраў
Штогод для паляпшэння сэрвiснага абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ў канцы мая ўводзiць новы графiк руху цягнiкоў. Як паведамiў прэс-цэнтр БЧ, у графiку руху на 2008—2009 гады дадаткова запланавана ўвядзенне новых цягнiкоў i маршрутаў бесперасадачных зносiнаў: цягнiк № 495/496 Вiцебск — Магiлёў — Гомель — Еўпаторыя (з перыядычнасцю курсiравання адзiн раз у чатыры днi ў летнi перыяд), цягнiк № 58/57 Гродна — Санкт-Пецярбург (тры разы на тыдзень), цягнiк № 848/847 Гомель — Бранск (саставам дызель-цягнiка два разы на тыдзень увесь год). Акрамя таго, павялiчана перыядычнасць курсiравання цягнiка № 64/63 Мiнск — Іркуцк (два разы на тыдзень замест аднаго — увесь год), цягнiка № 305/306 Магiлёў — Вiльнюс (тры разы на тыдзень), цягнiка № 428/427 Гомель — Мурманск (адзiн раз на тыдзень у летнi перыяд), бесперасадачнага вагона Мiнск — Астана (два разы на тыдзень), вагона Гродна — Адлер (праз дзень), вагон Магiлёў — Адлер (праз дзень), вагона Гродна — Адэса (адзiн раз у чатыры днi). З чэрвеня плануецца арганiзаваць продаж "мужчынскiх" i "жаночых" праязных бiлетаў у адзiн з купэйных вагонаў цягнiкоў № 39/40 Полацк — Масква, № 28/27 Брэст — Масква, № 55/56 Гомель — Масква, № 78/77 Гродна — Масква. Такiя паслугi, дарэчы, ужо некалькi гадоў аказваюцца пасажырам у фiрменным цягнiку № 2/1 Мiнск — Масква ў СВ-вагоне № 7 i купэйным № 9. Акрамя таго, у саставах фiрменных цягнiкоў Мiнск — Масква — № 1/2, № 3/4, Мiнск — Санкт-Пецярбург — № 51/52, Гомель — Магiлёў — Масква — № 55/56, курсiруюць вагоны павышанай камфортнасцi, у кошт праезду якiх уключана сэрвiснае абслугоўванне (пасцельная бялiзна, набор харчавання). Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод для паляпшэння сэрвiснага абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ў канцы мая ўводзiць новы графiк руху цягнiкоў.
|
|