Асцярожна: старыя грошы!
Асцярожна: старыя грошы!
У Гомельскай вобласці зарэгiстравана некалькi фактаў махлярства, звязаных з выкарыстаннем у якасцi разлiку за тавар купюры вартасцю Br500 тыс., выведзенай з абарачэння падчас дэнамiнацыi. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi УУС Гомельскага аблвыканкама, на працягу апошнiх чатырох дзён падобныя выпадкi зарэгiстраваны ў Рагачоўскiм раёне i Гомелi. Так, у сельскiм магазiне вёскi Сенажаткi невядомы мужчына на выгляд 45—48 гадоў разлiчыўся 500-тысячнай купюрай, зрабiўшы пакупку прадуктаў харчавання i спажывецкiх тавараў на Br230 тыс. Аналагiчны выпадак адбыўся ў адным з прыватных магазiнаў абласнога цэнтра, дзе такiм жа чынам зламыснiк, якi супадаў па апiсаннi з папярэднiм, атаварыўся на Br257 тыс. Алена САФРОНАВА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскай вобласці зарэгiстравана некалькi фактаў махлярства, звязаных з выкарыстаннем у якасцi разлiку за тавар купюры вартасцю Br500 тыс., выведз
|
|