Гравюра Горадні прадалася за $ 44 тысячы
За яе на варшаўскiм аўкцыёне "Лямус" змагаўся таксама адзiн беларускi бiзнэсовец, але, па ягоным прызнаньнi, выкласьцi такiя грошы ён быў не гатовы. А купiла яе Нацыянальная бiблiятэка Польшчы.
Стары Замак, мост церазь Нёман i ўсе цэрквы — манумэнтальная панарама Гораднi паўстае на гэтым медзярыце 1568 году. Гравюра Цюндта памерам 36 на 102 сантымэтры паказвае горад у часе прыгатаваньняў да Люблiнскае унii. На першым пляне маршалак Валовiч вiтае пасольства цара Iвана Жахлiвага. У далечынi адкрываецца панарама места. Яе змаляваў у лiпенi 1568 году вiдавочца, Яна Адэльгаўзэр. А Матыяс Цюндт (1498-1572), знакамiты нюрнбэрскi медзярытнiк, перанёс у форму гравюры. Гэта сапраўдны рарытэт: вядомыя ўсяго некалькi захаваных арыгiналаў гэтай працы. Нiводзiн зь iх не знаходзiцца ў Беларусi. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За яе на варшаўскiм аўкцыёне "Лямус" змагаўся таксама адзiн беларускi бiзнэсовец, але, па ягоным прызнаньнi, выкласьцi такiя грошы ён быў не гатовы. |
|