21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фотафакт. Жывыя традыцыі: Куста

26.08.2009 12:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фотарэпартаж Андрэя Лянкевiча з Пiншчыны.

"Куста"- старадаўняе, яшчэ дахрысьцiянскае сьвята.



Даведка Вучэбна-навуковай лабараторыі фальклору БДУ.
Тройца - перасоўнае свята ў нядзелю на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня як найвышэйшы росквіт расліннасці (другая назва - Пяцідзесятніца). Першародная трыяда сусвету (у беларускім традыцыйным календары гэта Вялікдзень - Тройца - Купала), асновы росквіту якой асэнсаваны ўжо ў індыйскіх Ведах, сугучна прыроднай аснове беларускага земляробчага календара і хрысціянскай філасофіі: Сонца (Бог - бацька), Мая (Зямля - маці) і Агонь (Сын - дух святы).

На Тройцу пачыналі збіраць лекавыя зёлкі, травы, біяэнергія якіх найбольшая менавіта ў гэты час, пазбаўляе людзей ад невылечных хвароб, дае ім моц, сілу і здароўе, так неабходныя ў час ужо хуткага жніва, касьбы і другіх цяжкіх летніх прац, а таксама людзям урбанізаванага грамадства, адарваным ад лекавай сілы прыроды.

На гістарычнай Піншчыне вадзілі Куста - упрыгожаную кляновай зелянінай з ног да галавы самую прыгожую дзяўчыну - увасабленне найбольшага росквіту расліннасці і ўрадлівасці. Ля кожнай хаты пелі гаспадарам:

Ой, мы былі ў вялікаму лесе,
Звілі Куста з зялёнага клёну.
Дай прывялі Куста да слаўнага двору.
Выйдзі ж, пане, з новага пакою.
А нашай Кусце не стоем стаяці,
Трэба ёй, трэба піці-есці даці.
Трэба Кусце крынічнай вадзічкі,
Трэба ёй, трэба панчошкі-чаравічкі.
Ой, дзень добры, наш пане, да хаты,
Ой, ці вяліш нашай Кусце стаці,
Бочку мядочку прыпявалачкам даці,
Нам, маладзенькім на ганку пагуляці.

Вадзіла Куста толькі "дзявочае войска". Паміж ім і гаспадаром адбываліся імправізаваныя дыялогі, пабудаваныя на славеснай магіі і прыгаворах-пажаданнях: "Дзе Куста ходзіць - там жыта родзіць, а дзе абмінае - там вылягае"; "Дзе Кусту вадзілі - там пшанічанька радзіла".





Первоисточник:
Все новости за день

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотарэпартаж Андрэя Лянкевiча з Пiншчыны. "Куста"- старадаўняе, яшчэ дахрысьцiянскае сьвята.Даведка Вучэбна-навуковай лабараторыі фальклору БДУ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика