Дзецi бяруць запалкi i...
Дзецi бяруць запалкi i...
Запалкi дзецям не цацка — вядома ўсiм. Дзiўна, што некаторыя бацькi пра гэта забываюць. У Аршанскiм раёне ў вёсцы Барздоўка дома засталiся адны два хлопчыкi — 8 i 11 гадоў. Яны ўзялi запалкi i падпалiлi салому, што ляжала ля гаспадарчай забудовы. У iмгненне яна загарэлася, i моцны вецер перанёс агонь на дом. Цяпер свайго дома ў сям’i няма. У апошнi час яшчэ некалькi аналагiчных пажарных гiсторый адбылiся ў Прыдзвiнскiм краi. У прыватнасцi, у Докшыцкiм раёне ў вёсцы шасцiгадовы хлопчык узяў запалкi i падпалiў у пунi сена. Яго бабуля, да якой ён прыехаў у госцi, знаходзiлася ў доме. Спачатку малы сам спрабаваў патушыць агонь. Потым расказаў пра ўсё бабульцы. Пажарныя не толькi пагасiлi пуню, але i не дапусцiлi, каб агонь пашкодзiў суседнiя будынкi. Не паспелi выратавальнiкi прыехаць з аднаго выклiку, як прыйшло паведамленне пра пажар у другой вёсцы. І тут 6-гадовы хлопчык забаўляўся з запалкамi... А ў Полацку 4-гадовы малы забаўляўся з запалкамi ля павецi. Згарэлi дровы i пашкоджана агнём лазня. У Гарадоцкiм раёне хлопчык атрымаў 30 працэнтаў апёкаў цела — праводзiў доследы з бензiнам. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запалкi дзецям не цацка — вядома ўсiм. Дзiўна, што некаторыя бацькi пра гэта забываюць. |
|