21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Плыў навыперадкi — апынуўся на дне

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Плыў навыперадкi — апынуўся на дне

Калi б не быў нападпiтку гэты 21-гадовы работнiк Гомельскага хiмзавода, то не паспрачаўся б ён са сваiм сябрам, якi таксама прыняў дозу спiртнога, i дзвюма дзяўчатамi, хто хутчэй праплыве вялікую дыстанцыю. Напарнiк яе адолеў, а завадчанiн апынуўся на дне. Выратавальнiкi на месца здарэння прыбылi праз тры хвiлiны, калi атрымалi сiгнал, ды было позна. Дарэчы, у гэты ж самы дзень служба выратавання на водах горада аказала дапамогу тром чалавекам i дзякуючы гэтаму яны засталiся жывымi. А вось на наступны дзень яны выцягнулi з вады труп навучэнца прафтэхвучылiшча, якi шукалi тры днi. А яшчэ раней, у маi, на вадзе загiнулi два навучэнцы аграрна-тэхнiчнага каледжа, якiя на Сожы святкавалi заканчэнне вучобы. Як расказваюць спецыялiсты абласнога таварыства выратавання на водах, у пераважнай большасцi тапельцамi аказваюцца асобы, якiя любяць выпiць на прыродзе i асвяжыцца затым прахалодай.

Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.

Паваражыла

Недалёка ад вiцебскага чыгуначнага вакзала, на мосце iмя Кiрава, цыганка ранiцай прапанавала паваражыць студэнтцы Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. У вынiку завалодала 25 еўра i 1 тысячай расiйскiх рублёў. Дзяўчына звярнулася па дапамогу ў мiлiцыю. Узбуджана крымiнальная справа.

Жонка забiла сякерай

25-гадовая жыхарка Вiцебскага раёна, якая знаходзiцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе дзiцяцi, забiла сякерай свайго 28-гадовага мужа. Устаноўлена, што ўвечары разам выпiвалi ў сваёй кватэры, пасварылiся. Жанчына ўзяла сякеру i ўдарыла мужчыну па галаве. Раённай пракуратурай узбуджана крымiнальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi б не быў нападпiтку гэты 21-гадовы работнiк Гомельскага хiмзавода, то не паспрачаўся б ён са сваiм сябрам, якi таксама прыняў дозу спiртнога, i д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика