21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь — краiна з высокай метэаралагiчнай уразлiвасцю

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь — краiна з высокай метэаралагiчнай уразлiвасцю

Той факт, што клiмат на нашай планеце пачаў змяняцца, сёння нiхто ўжо не аспрэчвае. Калi раней змены надвор’я можна было ўявiць у выглядзе плаўнай хвалiстай лiнii, то цяпер гэты графiк становiцца ўсё больш падобным на кардыяграму сэрца. У вынiку назiранняў за экстрэмальнымi адхiленнямi ў колькасцi выпаўшых ападкаў, за паводкамi, засухамi i ўраганамi даследчыкi прыйшлi да высновы, што за апошнiя паўстагоддзя iх частата павялiчылася ў чатыры разы. А апошнiя 11 гадоў мэтэаролагi адносяць да самых цёплых за ўсю гiсторыю метэаназiранняў, больш за тое, менавiта ў апошнiя гады рэгiструюцца анамальна высокiя тэмпературы.

Напрыклад, у Беларусi ў жнiўнi 2007 года тэмпература паветра дасягнула на поўднi краiны 37 градусаў па Цэльсiю. Мэтэаролагi падлiчылi, што за мiнулагодняе лета дзён з тэмпературай плюс 25 градусаў i вышэй набралася ад 30 да 55 (у залежнасцi ад рэгiёна), а з тэмпературай вышэй за 30 градусаў — ад 3 да 14 (пры сярэдняй шматгадовай колькасцi ад 1 да 6).

У сярэднiм на працягу года ў Беларусi рэгiструецца ад 9 да 40 небяспечных гiдраметэаралагiчных з’яў, большасць з якiх носяць лакальны характар. 80 працэнтаў такiх экстрэмальных прыродных з’яў прыпадаюць на цёплы час года: гэта i майскiя замаразкi, i шквалiстыя вятры, i моцныя лiўнi, i град. Напрыклад, у лiпенi мiнулага года ў Горках выпаў град, якi дасягаў у дыяметры 43 мiлiметры, а асобныя яго "экзэмпляры" нават 50—60 мiлiметраў.

Прыродныя надзвычайныя сiтуацыi заўсёды наносяць iстотную матэрыяльную шкоду i нярэдка цягнуць чалавечыя ахвяры. Толькi ў гэтым годзе ад паводкi на Шры-Ланцы пацярпелi 150 тысяч чалавек. На Эквадоры колькасць пацярпелых ад паводкi перавысiла 3,5 мiльёна. Ураганныя вятры, якiя пракацiлiся па Еўропе ў сакавiку, нанеслi значную шкоду Чэхii, Аўстрыi i Польшчы. Надзвычайная спякота на поўднi i паўднёвым усходзе Еўропы летам 2007 года i выклiканыя ёй пажары сталi прычынай экалагiчнай катастрофы: тэрыторыi Сербii, Італii, Грэцыi, Францыi былi ахоплены пажарамi. Экалагiчная шкода ацэньвалася ў сотнi мiльёнаў еўра. Дарэчы, у сакавiку гэтага года лясы ў Грэцыi зноў пачалi гарэць. У дадзены момант на тэрыторыях краiн, якiя суседнiчаюць з Беларуссю, адзначана актывiзацыя лясных пажараў. Ужо некалькi тыдняў у Латвii стаiць сухое надвор’е, дзьмуць моцныя вятры, якiя спрыяюць хуткаму распаўсюджванню агню: пажарам ахоплены ўжо 30 гектараў лесу. У Лiтве пажарам ахоплены 40 гектараў тарфянiкаў.

Самае сумнае, i ў гэтым сыходзяцца меркаваннi большасцi спецыялiстаў, заключаецца ў тым, што ў блiжэйшыя дзесяцiгоддзi клiмат на нашай планеце будзе пагаршацца: еўрапейцаў, у прыватнасцi, усё часцей будзе залiваць вадой, i ўсё часцей мы будзем пакутаваць ад засухi. Спякотныя засушлiвыя перыяды будуць усё больш працяглыя, а паводкi — усё больш разбуральныя i ахоплiваць усё большыя тэрыторыi...

— Мэтэаралагiчная ўразлiвасць Беларусi характарызуецца як адносна высокая, — расказвае дырэктар Дэпартамента па гiдраметэаралогii Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь Марыя Гермянчук. — Гэта ацэнка рабiлася на падставе даных аб тэмпературах, ападках, максiмальных вятрах. З асобных галiнаў эканомiкi найбольш уразлiвай з’яўляецца сельская гаспадарка, на якую прыпадае 42 працэнты эканамiчнай шкоды ад "капрызаў" надвор’я, 10 працэнтаў прыпадае на палiўна-энергетычны комплекс, 12 працэнтаў — на будаўнiцтва, 8 працэнтаў — на камунальную гаспадарку, 7 працэнтаў — на аўтамабiльны i чыгуначны транспарт i 12 працэнтаў — на ўсе iншыя галiны эканомiкi. Увогуле доля залежных ад надвор’я галiнаў эканомiкi ва ўнутраным валавым нацыянальным прадукце складае 41,5 працэнта.

Паводле слоў намеснiка начальнiка службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэаралагiчнага цэнтра Дзмiтрыя Рабава, у апошнiя гады клiматычная вясна прыходзiць у Беларусь на тры тыднi раней. На 11—18 дзён зрушыўся пераход сярэднясутачнай тэмпературы праз нулявую адзнаку, на 9—12 дзён — пераход праз адзнаку плюс 5 градусаў i на 5—10 дзён — праз адзнаку плюс 10 градусаў.

Аднак гэта зусiм не падстава кiдацца раней садзiць агарод, — тлумачыць Дзмiтрый Рабаў, — таму што прырода ўсё роўна возьме сваё. I верагоднасць майскiх замаразкаў у нашай краiне захоўваецца вельмi высокая. Напрыклад, у маi гэтага года замаразкi фiксавалiся на большасцi тэрыторый практычна кожны тыдзень. I калi б мы не спяшалiся з пасяўной, то i страты былi б значна меншымi.

Надзея НIКАЛАЕВА.

(Працяг у наступным нумары.)

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Той факт, што клiмат на нашай планеце пачаў змяняцца, сёння нiхто ўжо не аспрэчвае. Калi раней змены надвор’я можна было ўявiць у выглядзе плаўнай хва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика