Ільготны крэдыт i сямейны бюджэт
Ільготны крэдыт i сямейны бюджэт
Хутка падыдзе мая чарга на будаўнiцтва жылля. Заработная плата ў мяне невялiкая, хацелася б атрымаць iльготны крэдыт. Падкажыце, хто мае права на атрыманне такога крэдыту, што ўключаецца ў сукупны даход пры вырашэннi пытання аб яго прадастаўленнi? А. Iваноў, г. Брэст Артыкулам 13 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь устаноўлена, што права на атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый i iншыя формы дзяржаўнай падтрымкi для будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання маюць малазабяспечаныя працаздольныя грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, а таксама грамадзяне, на якiх распаўсюджваецца дзеянне артыкула 84 гэтага кодэкса (грамадзяне, жылыя памяшканнi якiх сталi непрыдатнымi для пражывання ў вынiку стыхiйнага бедства, тэхнагенных i сацыяльных катастроф; дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без нагляду бацькоў; хворыя на актыўную форму туберкулёзу i iнш.). Умовы i парадак аднясення грамадзян да катэгорыi малазабяспечаных працаздольных грамадзян для атрымання дзяржаўнай падтрымкi ў выглядзе льготнага крэдыту, субсiдыi i да т.п. пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылога памяшкання вызначаюцца адпаведным Палажэннем, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20.12.2000 г. № 1955 (са змяненнямi i дапаўненнямi). Згодна з Палажэннем да гэтай катэгорыi адносяцца здольныя да працы грамадзяне, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у якiх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не перавышае двухразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i з 4 чалавек, вылiчанага за 12 месяцаў, якiя папярэднiчаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння ў спiсы на атрыманне льготнага крэдыту i (або) падачы дакументаў на атрыманне субсiдыi, i якiя валодаюць заяўленай маёмасцю, агульны кошт якой не перавышае: для атрымання льготнага крэдыту — двухразовага найбольшага памеру льготнага крэдыту для дадзенай сям’i; для атрымання субсiдыi — кошту кватэры тыпавых спажывецкiх якасцяў зыходзячы з максiмальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання для дадзенай сям’i. Сукупны даход сям’i вызначаецца як сума даходаў усiх членаў сям’i (з усiмi вiдамi даплат i надбавак), якiя ўключаюць заработную плату ў грашовай i натуральнай формах, прэмii i iншыя ўзнагароджаннi i выплаты, звязаныя з выкананнем працоўных абавязкаў па ўсiх месцах працы; грашовае забеспячэнне; даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя абкладаюцца падаходным падаткам; даходы грамадзян, якiя працуюць у рэлiгiйных арганiзацыях, уключаючы свяшчэннiкаў; сумы ўзнагароджанняў адвакатаў за работу ў юрыдычных кансультацыях; працоўныя i сацыяльныя пенсii; стыпендыi; сумы атрыманых алiментаў; дапамогi сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей; дапамогi па часовай непрацаздольнасцi i беспрацоўi; выплаты за кошт уласных сродкаў арганiзацый, якiя носяць iндывiдуальны характар (на набыццё пуцёвак у санаторыi i да т.п., на харчаванне, набыццё праязных бiлетаў i iнш.); даходы ад продажу (здачы ў наём, арэнду) збудаванняў, кватэр, пакояў, гаражоў, аўтамабiляў, сельскагаспадарчай прадукцыi i iншай маёмасцi, за выключэннем грашовых сродкаў, выручаных грамадзянамi ад продажу ўласных жылых памяшканняў i накiраваных на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання; дывiдэнды i працэнты па дэпазiтах, акцыях i iншых каштоўных паперах, зберажэннi, выйгрышы, а таксама працэнты па ўсiх вiдах укладаў у банкаўскiх установах i па дзяржаўных казначэйскiх абавязацельствах; даходы па дагаворах грамадзянска-прававога характару (падраду, аўтарскiх i iнш.); выплаты, дапамогi i iншыя вiды дапамог за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў (акрамя тых, якiя былi прадастаўлены на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання); грашовыя сродкi, атрыманыя ў дар цi ў спадчыну; сумы, атрыманыя за мяжой або з-за мяжы паводле працоўнага пагаднення цi ў выглядзе падарункаў. Не ўлiчваюцца ў сукупным даходзе сям’i грашовая кампенсацыя ў выпадку непрадастаўлення пуцёўкi на аздараўленне ў памеры яе сярэдняга кошту, адзiначасовая кампенсацыя за прычыненне шкоды здароўю, штомесячныя дапамогi на кожнага члена сям’i, якiя атрыманы ў адпаведнасцi з Законам "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, што пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"; адзiначасовая дапамога ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi; дапамога мацi, якая стала на ўлiк да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi; адзiначасовая дапамога на пахаванне; займы i крэдыты банкаў цi арганiзацый; матэрыяльная дапамога па месцы асноўнай працы работнiкам, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, пералiчаная арганiзацыямi цi iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi на аплату будаўнiцтва (рэканструкцыi) цi набыцця жылога памяшкання; сумы, накiраваныя на пагашэнне льготных крэдытаў, прадастаўленых у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.02.2006 г. № 75; грашовыя сродкi ад продажу ўласных жылых памяшканняў пры ўмове накiравання iх на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi набыццё жылога памяшкання; аднаразовыя бязвыплатныя субсiдыi на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi набыццё жылога памяшкання. Звесткi аб даходах бяруцца за 12 месяцаў, якiя папярэднiчаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння ў спiсы на атрыманне льготнага крэдыту i (або) падачы дакументаў на атрыманне субсiдыi. У склад маёмасцi сям’i, якая ўлiчваецца, уключаюцца належныя на праве ўласнасцi жылыя дамы з надворнымi пабудовамi, дачы i садовыя домiкi, гаражы, гаспадарчыя i складскiя памяшканнi, iншыя збудаваннi i незавершаныя будаўнiцтвам аб’екты, кватэры, у тым лiку ў iншых населеных пунктах, а таксама iх часткi (долi); транспартныя сродкi (акрамя мапедаў, веласiпедаў, гужавога транспарту), кошт кожнага з якiх перавышае 35-разовы памер зацверджанага сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i з 4 чалавек на дату падачы дакументаў, за выключэннем спецтранспарту, набытага ў адпаведнасцi з заключэннем МРЭК праз органы сацыяльнай абароны бязвыплатна цi на льготных умовах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка падыдзе мая чарга на будаўнiцтва жылля. Заработная плата ў мяне невялiкая, хацелася б атрымаць iльготны крэдыт. Падкажыце, хто мае права на атры
|
|