21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб выхадныя на прыродзе не скончыліся ў кювеце

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб выхадныя на прыродзе не скончыліся ў кювеце

15 чэрвеня ў 9 гадзiн ранiцы 27-гадовы мiнчанiн, якi кiраваў аўтамабiлем Фольксваген Гольф, рухаючыся па гравiйнай дарозе паблiзу вёскi Данiлавiчы Дзяржынскага раёна, перавысiў хуткасць, не справiўся з кiраваннем, з’ехаў у кювет i перавярнуўся. Вадзiцель i яго 27-гадовы пасажыр былi шпiталiзаваны з траўмамi рознай ступенi цяжкасцi.

Аналагiчныя дарожна-транспартныя здарэннi на грунтова-гравiйных дарогах апошнiм часам здараюцца кожны тыдзень, калi аматары дачнага адпачынку i выхадных на прыродзе выязджаюць з горада. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк Упраўлення ДАІ Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Мендзелеў, за пяць месяцаў гэтага года на дарогах краiны адбылося 340 перакульванняў. Толькi на тэрыторыi Мiнскай вобласцi iх амаль сотня, а iх ахвярамi сталi 31 чалавек i больш за сто вадзiцеляў i пасажыраў атрымалi траўмы. 40 працэнтаў гэтых аварый адбылося на гравiйных дарогах.

Звярнуць увагу вадзiцеляў на рознiцу памiж асфальтавым i гравiйным пакрыццём, была прызвана акцыя Ўпраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС, якая прайшла ўчора ў пасёлку Калодзiшчы Мiнскага раёна. Што адбываецца з аўтамабiлем, якi выязджае з асфальтавага на гравiйнае пакрыццё, наглядна прадэманстраваў майстар спорту, кiраўнiк Вышэйшай школы аўтамабiльнага майстэрства Сяргей Аўчыннiкаў. Пры перавышэннi хуткасцi машына iдзе ў занос, i вывесцi яе можна толькi валодаючы тэхнiкай ралiйнага ваджэння. Паколькi сапраўдных гоншчыкаў, якiя валодаюць гэтай тэхнiкай, на нашых дарогах куды менш, чым здаецца самiм вадзiцелям, то перавышэнне хуткасцi заканчваецца для iх у кювеце.

Выпадкова спынены на гравiйнай дарозе пасёлка Калодзiшчы аўтааматар Iгар Рабiкаў расказаў, што i ў яго вадзiцельскiм стажы быў выпадак, калi машына на грунтовай дарозе ледзь не апынулася ў кювеце. Усiх сваiх калег на дарозе Iгар заклiкаў да асцярожнасцi i наракаў на тое, што з’яўляецца i на нашых дарогах "расiйскi сiндром", калi вадзiцелi "падразаюць", дэманструючы адзiн аднаму зразумелыя знакi пальцамi... Куды прыемней прапусцiць жанчыну за рулём цi пажылога чалавека i атрымаць ад iх падзяку. Матацыклiст Дзянiс, спынены супрацоўнiкамi ДАI там жа, паскардзiўся на нашы дарогi з ямамi памерам у паўкола i каналiзацыйнымi люкамi, якiя "зносяць" падвеску. I падзялiўся вопытам: на гравiйнай дарозе, якой яму штодзень прыходзiцца карыстацца, ён ездзiць з хуткасцю не больш за 25 км/г.

Калi ж аўтамабiль пачало заносiць, кожны вадзiцель павiнен памятаць, што ў гэты час руль трэба паварочваць у бок заносу. Калi аўтамабiль стабiлiзуецца, руль трэба хутка выраўняць. Асаблiвасцi гравiйнага пакрыцця ў тым, што на iм падае каэфiцыент счаплення шын. Да таго ж летнiя шыны больш прыдатныя да асфальтавага пакрыцця. Аўтамабiлiстам з электроннымi сiстэмамi АВС трэба памятаць, што на гравiйным пакрыццi тармазны шлях павялiчваецца ў 1,5 раза (у параўнаннi з асфальтавым), i на прасёлачных дарогах раiцца адключаць АВС. Каб паездка была ўдалай, не трэба спяшацца.

Алена КРАВЕЦ.

Фота аўтара.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 чэрвеня ў 9 гадзiн ранiцы 27-гадовы мiнчанiн, якi кiраваў аўтамабiлем Фольксваген Гольф, рухаючыся па гравiйнай дарозе паблiзу вёскi Данiлавiчы Дзя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика