21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб не забыцца, хто мы ёсць

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб не забыцца, хто мы ёсць

Падпіска-2008

...Напярэдаднi чарговага, скажам так, агульнарэспублiканскага дня падпiсчыка, доўга думалi-гадалi, як быць з нашым звяздоўскiм суперпрызам? З аднаго боку, здаецца, упершыню яго выйграў жыхар сталiцы? Значыць, можна гэтага шчаслiўчыка запрасiць у круглую залу паштамта, там, ля стэнда "Звязды", паставiць халадзiльнiк (хай папрацуе на iмiдж газеты), а потым — i ўручыць? 

А з другога — куды прасцей i, зразумела ж, лягчэй уручаць дакументы?

Драбяза, а прыемна — шчаслiўчык, Уладзiмiр Сяргеевiч Пiшчулiн, на пытанне, якi з варыянтаў больш даспадобы яму, адказаў чыста па-нашаму, па-беларуску: "А як вам лепей, так i рабiце!".

...Учора кожнага з наведвальнiкаў сталiчны паштамт сустракаў прыемнымi дзявочымi ўсмешкамi, прыгожымi паветранымi шарыкамi i музыкай. У галоўнай круглай зале размясцiлiся стэнды, лiчы, усiх вядучых выданняў, пачынаючы з найстарэйшай, 90-гадовай "Звязды" i заканчваючы мо часопiсам "BY. Вокруг света в Беларусь", якому няма яшчэ i годзiка. Наведвальнiкам было ад чаго разгубiцца. Але ж многiя свой выбар даўно зрабiлi. Нас, прынамсi, ужо... сустракалi не толькi будучы ўладальнiк халадзiльнiка, але i Галiна Адрэеўна Быкава. Яна, як прызналася, чакала гэтага мерапрыемства, хацела менавiта сёння аформiць падпiску i (не без таго...) атрымаць нейкi прыз. Пажадана — бейсболку з лагатыпам газеты. Для любiмага ўнучка Барыса.

 

Адмовiць падпiсчыцы з 50 гадовым (!) стажам мы, зразумела ж, не маглi. Тым больш, што Галiна Андрэеўна i дзецям сваiм, i ўнукам заўсёды чытала беларускiя казкi, дапамагала вывучаць мову, якую, як прызналася, ведала i помнiла сама дзякуючы газеце.

Для таго, каб не забыцца, "хто ты ёсць у гэтым свеце", пастаянна чытае "Звязду" i Уладзiмiр Сяргеевiч Пiшчулiн. Ён крыху разгубiўся, калi ўзяў мiкрафон, але ж усiм прысутным досыць падрабязна расказаў, што газету выпiсвае, можна сказаць, усё жыццё ("не помню, колькi гадоў"), што дзякуючы ёй ведае галоўнае — "што дзе робiцца, як людзi жывуць"... Прынамсi — у вёсцы, бо ўсе ж мы з хат... I за хаты гэтыя, дзе б нi жыў, а душа балiць.

Менавiта таму (радзiма!..) ён у газеце не прапускае нiводнай заметкi ўласнага карэспандэнта па Магiлёўшчыне Iлоны Iвановай, з цiкавасцю чытае артыкулы Валянцiны Доўнар, Ларысы Цiмошык, Таццяны Падаляк... Беражлiва захоўвае асобныя здымкi Анатоля Клешчука, фотасловы Яўгена Пясецкага. Газету раiць выпiсваць iншым, усiм, бо "чалавек без дома свайго, без мовы, як дрэва без каранёў".

Вось такая пазiцыя. I вось такi жыццёвы шлях — сярэдняя школа, полiтэхнiчны iнстытут, добрасумленная (два iнфаркты...) праца на сталiчных падшыпнiкавым, аўтаматычных лiнiй, станкабудаўнiчым iмя Кiрава... Дачка, якой ганарыцца (дацэнт, кандыдат гiстарычных навук), унучка, можна сказаць, выдатнiца...

Факт, што i гэты звяздоўскi прыз трапiў у прыгожую сям’ю, да добрых людзей.

А iнакшыя (такое ўражанне) "Звязду" i не выпiсваюць.

— Чытала, як вы ўручалi тэлевiзар у Маладзечне, — казала яшчэ адна наша сталая падпiсчыца Таццяна Ерафееўна Мацкевiч, — i думала, што гэта ж досыць накладна — набываць тыя ж прызы, развозiць, уручаць... Мо адмовiцца ад гэтага? Людзi ж не з-за прызоў выпiсваюць "Звязду"?

Многiя — ну напэўна... Але ж...

Атрымальнiца (скажам так) звяздоўскага "Вiцязя" Кацярына Андрэеўна Пятрова расказала нам, як у дзень уручэння, вечарам, да яе прыйшоў сын, як падключыў той тэлевiзар... I як жа прыемна было па iм, выйграным, новым, убачыць (дзякуй калегам з Маладзечанскага ТБ) саму сябе!..

Дзеля гэтых хвiлiн не чужога нам шчасця, згадзiцеся, варта працаваць. I варта разыгрываць прызы!

Iх — няхай i дробныя ў выглядзе фiрменных кубачкаў, кепачак, ручак, календароў — атрымалi ўсе, хто ў дзень падпiсчыка аддаў перавагу найстарэйшай беларускай. Прыемна, што павагу да яе, як заўсёды, выказалi паштавiкi, зоркi беларускай эстрады. У першай палове дня ў круглай зале паштамта — для наведвальнiкаў, для падпiсчыкаў — працавалi Яўген Крыжаноўскi, Аляксандр Цiхановiч, Яўген Булка, Аляксандр Саладуха... Не менш цiкавыя госцi чакалiся ў другой. Можна было асабiста пазнаёмiцца, выказаць свае сiмпатыi, узяць аўтограф, сфатаграфавацца... Карацей, усё, як на сапраўдным свяце.

Дык, мо, у будучым i ладзiць яго недзе ў парку, на плошчы?..

Зрэшты, добра, што свята такое ёсць. А зрабiць яго лепшым... Мо, справа часу?

Валянцiна Доўнар, Алена Дзевойна, Iнга Мiндалёва, Уладзiмiр Здановiч.

Р.S. Мудрыя раяць нiколi не даганяць аўтобус i мужчыну, якiя сыходзяць, бо будуць новыя...

Таму, калi вы не трапiлi на дзень падпiсчыка ўчора, калi ласка, не засмучайцеся... Помнiце, хто вы ёсць на гэтым свеце, выпiсвайце, чытайце, дасылайце карткi на розыгрыш i мы абавязкова сустрэнемся.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Напярэдаднi чарговага, скажам так, агульнарэспублiканскага дня падпiсчыка, доўга думалi-гадалi, як быць з нашым звяздоўскiм суперпрызам? З аднаго б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика