21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пуцёўка ў звязцы са статусам

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пуцёўка ў звязцы са статусам

Твае правы

 

Чым старэйшы ўзрост, тым больш актуальнай становiцца тэма санаторна-курортнага лячэння. Прычым, зразумела, што па традыцыi найбольшы попыт на яго ў пенсiянераў i iнвалiдаў — менавiта летам. Мiж тым, якiя трэба мець дакументы пры звароце па пуцёўкi, хто можа разлiчваць на iх пазачарговае атрыманне i, у рэшце рэшт, каму i колькi неабходна плацiць за наведванне здраўнiц? Каб адказаць на гэтыя i iншыя пытаннi, карэспандэнт "Звязды" вырашыў сустрэцца з галоўным юрысконсультам Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва Верай Мiкалаеўнай Жэлянковай.

Заява плюс медзаключэнне

Перш-наперш варта заўважыць: цяпер непрацуючыя пенсiянеры i iнвалiды павiнны звяртацца па пуцёўкi не ва ўпраўленнi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, а ў рэгiянальныя прадстаўнiцтвы Рэспублiканскага цэнтра па месцы жыхарства. Пры гэтым спецыялiсты цэнтра працуюць у кожным раёне, а iх канкрэтнае месца знаходжання лепш за ўсё ўдакладнiць у райвыканкаме.

— Зноў-такi да спецыялiста цэнтра павiнны звяртацца пенсiянеры i iнвалiды, якiя з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, — кажа Вера Жэлянкова. — А вось працуючыя пенсiянеры i iнвалiды атрымлiваюць пуцёўкi па месцы працы.

У любым выпадку падчас звароту неабходна напiсаць заяву. А таксама прадставiць медыцынскую даведку са сваёй палiклiнiкi, у якой павiнна быць указана, цi мае чалавек паказаннi да санаторна-курортнага лячэння, цi ёсць да такога лячэння процiпаказаннi, вызначаны профiль захворвання.

Апроч таго, могуць спатрэбiцца iншыя дакументы, якiя ўплываюць на ўмовы аплаты. Так, непрацуючыя пенсiянеры i iнвалiды I i II груп абавязаны прынесцi працоўную кнiжку. Пенсiянеры i iнвалiды-прадпрымальнiкi — даведку аб выплаце страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва. Апроч таго, спецыялiст Рэспублiканскага цэнтра зробiць запыт у падатковую iнспекцыю — каб высветлiць, з’яўляецца або не пенсiянер цi iнвалiд тым жа IП.

Варта адзначыць, што такi парадак атрымання пуцёвак з’яўляецца адзiным. I ў тым лiку ён датычыцца накiраванняў у беларускiя здраўнiцы, што знаходзяцца за межамi нашай краiны ў Сочы, Туапсе, Мiсхоры, Юрмале i Друскiнiнкаi, а таксама накiраванняў у спецыялiзаваныя здраўнiцы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны — скажам, санаторый "Вяжуцi", якi прыстасаваны для наведвання iнвалiдамi-калясачнiкамi.

Бясплатна або па "шкале"?

Непрацуючыя iнвалiды I i II груп захавалi права наведваць санаторыi бясплатна. Бясплатна забяспечваюцца пуцёўкамi i асобы, якiя суправаджаюць iнвалiдаў I групы цi дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў у здраўнiцы. Аднак без лячэння. I пры ўмове, што неабходнасць суправаджэння пацвярджаецца ўрачэбна-кансультацыйнай камiсiяй.

А вось пры вызначэннi аплаты санаторна-курортнага лячэння для пенсiянераў, iнвалiдаў III групы, а таксама iнвалiдаў I i II груп, якiя працуюць або з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, дзейнiчае агульная "шкала".

Раскладка тут такая. Грамадзянам з даходамi да 0,5 сярэднямесячнай зарплаты па краiне трэба аплачваць 15 працэнтаў сабекошту пуцёўкi ў перыяд з 1 лiстапада па 30 красавiка i 20 працэнтаў — у перыяд з 1 мая па 31 кастрычнiка, грамадзянам з даходам ад 0,5 да 1 сярэдняй зарплаты — адпаведна 20 i 30 працэнтаў, з даходам ад 1 да 1,5 сярэдняй зарплаты — 30 i 40 працэнтаў, ад 1,5 да 2 сярэднiх зарплат — 40 i 55 працэнтаў, ад 2 да 3 сярэднiх зарплат — 50 i 70 працэнтаў, ад 3 да 4 сярэднiх зарплат — 60 i 80 працэнтаў, ад 4 да 5 сярэднiх зарплат — 85 i 90 працэнтаў. А для асобаў з даходам больш за 5 сярэднiх па краiне зарплат прадугледжана 100-працэнтная аплата.

Як зазначае Вера Жэлянкова, звычайна паказчык аплаты пенсiянераў i iнвалiдаў у летнi перыяд складае 20—30 працэнтаў. Дарэчы, цяпер поўная цана пуцёўкi вагаецца каля адзнакi ў 800 тыс. рублёў. Аднак у асобных здраўнiцах яна можа адрознiвацца як у меншы, так i ў большы бок. Скажам, не сакрэт: традыцыйна вышэйшы кошт аздараўлення ў беларускiх санаторыях, якiя знаходзяцца за межамi нашай краiны.

У чарзе i за чаргой

Асобная тэма — чарга на пуцёўкi. Такiм чынам, сiтуацыя тут наступная. Заканадаўства вызначае, што Героi Беларусi, Савецкага Саюза i Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, непрацуючыя iнвалiды i ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, непрацуючыя iнвалiды баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, непрацуючыя асобы, што ў складзе спецыяльных фармiраванняў прымалi ўдзел у размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў на вызваленых тэрыторыях у 1943—1945 гадах, непрацуючыя грамадзяне з лiку ваеннаслужачых, супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку знявечання цi захворвання пры выкананнi абавязкаў службы, маюць права на пазачарговае забеспячэнне. Як правiла, пуцёўкi пералiчаным катэгорыям (пры наяўнасцi дакументальнага пацвярджэння статусу) выдаюцца штогод. I, да слова, у выпадку невыкарыстання пуцёўкi гэтыя ж катэгорыi маюць права на атрыманне грашовай дапамогi на аздараўленне ў памеры 10 базавых велiчынь. Выбар памiж пуцёўкай i дапамогай тут ёсць. Прычым такая дапамога за мiнулы год звычайна выплачваецца на працягу I квартала.

Другая вялiкая група — гэта непрацуючыя ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, непрацуючыя чарнобыльцы, якiя перанеслi прамянёвую хваробу, непрацуючыя iнвалiды з дзяцiнства ў вынiку ранення цi кантузii, звязаных з баявымi дзеяннямi, непрацуючыя пенсiянеры з лiку бацькоў, у якiх пры выкананнi службы загiнулi дзецi, а таксама непрацуючыя iнвалiды I i II груп незалежна ад прычыны iнвалiднасцi. Усе яны маюць права на першачарговае i бясплатнае атрыманне пуцёвак. Прычым некаторым з гэтых катэгорый такое права можа быць прадастаўлена не часцей, чым 1 раз у два гады — у прыватнасцi, гаворка iдзе аб непрацуючых iнвалiдах I i II груп.

Нарэшце, усе астатнiя катэгорыi пенсiянераў i iнвалiдаў "iдуць" па агульнай чарзе з аплатай па ўжо ўзгаданай "шкале". Пры гэтым агульная чарга больш працяглая, прыкладам, у асобных рэгiёнах цяпер тут "закрываюцца" заявы 2004—2006 гадоў.

Сяргей ГРЫБ. 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым старэйшы ўзрост, тым больш актуальнай становiцца тэма санаторна-курортнага лячэння. Прычым, зразумела, што па традыцыi найбольшы попыт на яго ў пе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика