21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як затраціць менш, каб атрымаць больш?

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як затраціць менш, каб атрымаць больш?

Вучымся гаспадарыць

У савецкiя часы сельская гаспадарка Беларусi спецыялiзавалася на жывёлагадоўлi i разам з прыбалтыйскiмi рэспублiкамi забяспечвала мясам, малаком i яйкамi ўвесь Саюз. Пасля развалу звышдзяржавы нам удалося захаваць свой жывёлагадоўчы комплекс, i хоць сёння Беларусь яшчэ не дасягнула аб’ёмаў вытворчасцi мяса-малочнай прадукцыi 1990 года, тым не менш мы ўжо ў стане цалкам задавальняць свае ўнутраныя патрэбы i значную частку харчовых тавараў адпраўляць на экспарт. Аднак у хуткiм часе мы рызыкуем страцiць пазiцыi на знешнiх рынках з-за няўхiльнага росту сабекошту мяса, малака, яек. Чым абумоўлена такая небяспека i як яе пазбегнуць, "Звяздзе" расказаў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, прафесар, доктар бiялагiчных навук Алег Давыдзенка.

Карысна i нядорага

— Сёння ў Беларусi працуюць буйныя птушкафабрыкi, свiнагадоўчыя i мяса-малочныя комплексы, магутныя камбікормавыя заводы, — тлумачыць Алег Георгiевiч. — Значную частку неабходных кампанентаў для вырабу кармоў гэтыя заводы набываюць за мяжой. А сусветныя цэны пастаянна павышаюцца.

Кармiць жывёлу выключна зернем таксама не выйсце — тады мы не атрымаем патрэбных прыростаў, мяса-малочная прадукцыя ў лiтаральным сэнсе стане залатой. Для таго, каб атрымаць 1 кiлаграм мяса, неабходна скармiць 10 кiлаграмаў зерня. Аднак такога ж вынiку можна дасягнуць, затрацiўшы ўсяго 2 кiлаграмы зернесумесi, збалансаванай па бялках, тлушчах i амiнакiслотах. Такi варыянт не толькi больш карысны, але i больш танны. Для таго, каб пабудаваць уласны бялок, жывёльнаму арганiзму спачатку трэба разбурыць чужы — да асобных "цаглiнак"-амiнакiслот, а потым сабраць з iх свой — у строгай адпаведнасцi з генетычным кодам. Калi ў корме не стае аднаго кампанента (амiнакiслаты), арганiзму спатрэбiцца "прапусцiць" праз страўнiк значныя аб’ёмы ежы толькi для таго, каб запоўнiць недахоп.

Паводле слоў Алега Давыдзенкi, у сусветнай жывёлагадоўлi асноўным дэфiцытам з’яўляецца бялковы кампанент кармоў (большасць збожжавых культур утрымлiвае адны вугляводы). I найлепшым выйсцем для насычэння камбiкармоў бялком стала дабаўленне ў iх соi. Па ўзроўні ўтрымання бялку соя — чэмпiён сярод усіх палявых культур. Калi ў кукурузе яго ўсяго 9 працэнтаў, у пшанiцы 12—13, у ячменi 14—15, у гароху — 20, у лубіну — 35, то ў соi яго 40 працэнтаў. Плюс — 20 працэнтаў алею (якога няма ў астатнiх культурах). Акрамя таго, соя блiжэй за астатнiя раслiны да жывёльнага арганiзма па складзе амiнакiслот.

Менавiта дзякуючы гэтаму, соя робiць кармы максiмальна карыснымi i больш таннымi. Для прыкладу: пры дабаўленнi ў корм нязначнай долi соi ўдой каровы павялiчваецца на некалькi лiтраў у дзень. Адпаведным чынам выкарыстанне соевага бялку ўплывае на павышэнне прыросту мяса i яек.

ЗША сёння вырошчвае палову ўсiх сусветных аб’ёмаў соi (75 млн тон у год), забяспечвае соевым бялком усю Еўропу (у тым лiку Расiю i Беларусь). Кожны год наша краiна трацiла па 150 млн амерыканскiх долараў на закуп соевага жмыху. З улiкам таго, што за апошнi час сусветныя цэны на сою ўзраслi ўдвая, памер нашых расходаў на закуп бялковага кампанента камбiкармоў таксама павялiчыўся.

Доўгачаканы "Бялок"

Раней лiчылася, што сою немэтазгодна вырошчваць на тэрыторыi , якая месцiцца вышэй за 52-ю паралель (а гэта паўднёвая мяжа Беларусi). З гэтай прычыны беларусы ўсур’ёз не разглядалi памянёную культуру, пакуль у 80-х гадах пры Iнстытуце генетыкi i цыталогii не з’явiлася група энтузiястаў, якiя ўшчыльную занялiся селекцыяй соi для ўмеранага клiмату. У 1992-м яны стварылi кампанiю "Соя-Поўнач". У 1994-м быў раянаваны першы гатунак беларускай соi. Сёння на рахунку кампанii 7 гатункаў, дазволеных для вырошчвання на тэрыторыi Беларусi. Найбольш перспектыўныя — апошнiя распрацоўкi — "Ясельда", "Рось", "Прыпяць" i "Верас".

Тым не менш, да апошняга часу пасяўныя плошчы соi ў нас не перавышалi 1 тысячы гектараў, а соевы жмых для камбiкармоў мы набывалi за мяжой.

— Гэта спадчына савецкага менталiтэту, — тлумачыць Алег Георгiевiч, — выканаць пастаўленую задачу, не зважаючы на затраты. Вялiкая дзяржава магла сабе такое дазволiць. А ў сённяшнiх эканамiчных умовах Беларусi адназначна неабходна стварыць сваю бялковую кармавую базу. Iнакш сабекошт нашай мяса-малочнай прадукцыi перавысiць сусветныя цэны i мы згубiм рынкi збыту. Нездарма зараз Мiнсельгасхарч завяршае распрацоўку дзяржаўнай праграмы "Бялок", прызванай забяспечыць краiну ўласным бялковым кампанентам. Соi ў ёй адведзена асобнае месца.

Паводле папярэднiх падлiкаў спецыялiстаў, пры сярэдняй ураджайнасцi беларускай соi ў 1,5 тоны з гектара нам дастаткова будзе засяваць 150 тысяч гектараў, каб цалкам забяспечыць патрэбы сельскай гаспадаркi. Безумоўна, такое павелiчэнне з 5 тысяч гектараў, што былi адведзены пад сою сёлета, да 150 тысяч немагчыма правесцi за адзiн год. Патрэбны не толькi пасяўныя плошчы, але i насенневодчая база, гербiцыды, падрыхтоўка спецыялiстаў. На акрэслены маштаб лепш выходзiць паступова.

Не хлебам адзiным

Бясспрэчна, пры павелiчэннi пасеваў соi давядзецца крыху "пасунуць" збожжавыя культуры, але гэта не катастрофа.

— Мы сёння вырошчваем значна больш збожжа, чым неабходна для спажывання, — аргументуе Давыдзенка. — Пры нашых патрэбах дастаткова было б атрымлiваць 100 кiлаграмаў на душу насельнiцтва ў год, а мы iмкнёмся павялiчыць гэтую лiчбу да тысячы. Аднак з гэтай тысячы 900 кiлаграмаў будуць "спальвацца" ў страўнiках кароў, свiней i птушак — без асобых прыростаў мяса, малака i яек. Калi ж кармiць скацiну i птушку зернесумяссю, дзе ад 10 да 30 працэнтаў складае соя, а астатняе — зерне, — агульны аб’ём затратных камбiкармоў скароцiцца ў некалькi разоў.

Калi параўнаць рэнтабельнасць збожжавых культур i соi, — соя таксама наперадзе. На засяванне аднаго гектара збожжавых i аднаго гектара соi патрэбна затрацiць прыкладна аднолькавую суму — ад 600 да 800 тысяч рублёў. Пры сярэдняй ураджайнасцi ячменя 5 тон з гектара прыбытак, якi мы можам атрымаць з аднаго гектара — 500 долараў ЗША. Пры ўраджайнасцi соi 1,5 тоны з гектара адзiн гектар прынясе 750 долараў прыбытку.

Калi мы пачнём маштабна высаджваць сою, адзiн толькi алей — пабочны прадукт — дазволiць акупiць усе расходы на вырошчванне i перапрацоўку гэтай карыснай культуры.

Чыноўнiцкi тормаз

Як бачым, выкарыстанне соi ў сельскай гаспадарцы — выгадна. Чаму ж да гэтага часу пасяўныя плошчы засталiся такiмi сцiплымi?

— У нас планавая гаспадарка, — адзначае прафесар Давыдзенка. — А гэта значыць, што да кожнай вобласцi, да кожнага раёна даводзiцца план па ўраджаю. Параўнайце 5 тон з гектара ў ячменя i 1,5 тоны ў соi. Калi адводзiць землi пад сою (замест збожжавых) — валавы збор падае. Натуральна, для чыноўнiкаў усiх узроўняў гэта непрымальная сiтуацыя. Вось чаму гаспадаркi i не спяшаюцца "пераключацца" на сою. Iм важней здаць "вал". Хоць, як мы ўжо казалi, соя — больш рэнтабельная культура.

З прыняццем праграмы "Бялок" мясцовым уладам будуць даведзены планы па вырошчваннi зернебабовых, у тым лiку i соi. Тады адмiнiстрацыйна-чыноўнiцкi тормаз знiкне.

Упор на сою дазволiць нам з часам выйсцi на поўную iмпартазамяшчальнасць па бялку, стаць незалежнымi ад краiн-пастаўшчыкоў, зэканомiць дзяржаве сотні мільёнаў долараў у год толькi на iмпарце соi, знiзiць сабекошт мяса-малочнай прадукцыi, а значыць, зрабiць яе больш канкурэнтнай на сусветным рынку.

Прынамсi, па такiм шляху пайшлi нашы суседкi — Украiна i Расiя. Яшчэ 5 гадоў таму плошчы, якiя адводзiлiся Ўкраiнай пад сою, не перавышалi 100 тысяч гектараў. Сёння яна збiрае 1 мiльён тон соi. Палову расходуе на ўнутраныя патрэбы, а 500 тысяч тон — экспартуе, што прыносiць ёй 250 мiльёнаў долараў даходу ў год. За такi ж перыяд валавы збор соi ў Расii павялiчыўся з 500 тысяч тон да 1 мiльёна. Прыйшоў час i Беларусi ўзяць з iх прыклад.

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У савецкiя часы сельская гаспадарка Беларусi спецыялiзавалася на жывёлагадоўлi i разам з прыбалтыйскiмi рэспублiкамi забяспечвала мясам, малаком i яйк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика