21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новаму парламенту — новы закон

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новаму парламенту — новы закон

У Савеце Рэспублікi

 

Учора сенатары прынялi станоўчае рашэнне па законапраекце аб Нацыянальным сходзе. Дакумент прадстаўляла ўвазе калег старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па заканадаўстве i дзяржаўным будаўнiцтве Наталля Андрэйчык. У сваiм выступленнi яна адзначыла, якiм чынам будуць пашыраныя кантрольныя паўнамоцтвы парламентарыяў:

— Палатам прадастаўлена права атрымлiваць iнфармацыю аб выкананнi законаў, а таксама аб ходзе выканання рэспублiканскага бюджэту, рэалiзацыi асноўных накiрункаў унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь i ваеннай дактрыны, зацверджанай праграмамi i законамi.

Для рэалiзацыi гэтых магчымасцяў члены абедзвюх палат атрымлiваюць права па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам заслухоўваць iнфармацыю кiраўнiкоў розных ведамстваў:

— Iнфармацыю прэм’ер-мiнiстра аб ходзе выканання адобранай Палатай прадстаўнiкоў праграмы дзейнасцi Ўрада, генеральнага пракурора — аб стане законнасцi ў краiне, старшынi Камiтэта дзяржкантролю — аб вынiках дзяржаўнага кантролю, якi здзяйсняецца ў Беларусi, старшынi Праўлення Нацбанка — аб ходзе выканання асноўных накiрункаў грашова-крэдытнай палiтыкi на бягучы год.

Наталля Андрэйчык нагадала калегам, што "раней мелi месца выпадкi, калi вялiкiя па аб’ёме i складаныя па змесце законапраекты прымалiся Палатай прадстаўнiкоў у апошнiя днi сесii. Гэта вымушала нас у асобных выпадках, зыходзячы з сесiйнага парадку работы парламента, пераносiць iх на разгляд на наступную чарговую сесiю. Цяпер жа ў праекце закона замацоўваецца, што ў выпадку паступлення законапраекта ў Савет Рэспублiкi менш чым за 20 дзён да заканчэння сесii, тэрмiн для яго разгляду, як правiла, працягваецца са дня адкрыцця наступнай чарговай сесii, за выключэннем тэрмiновых законапраектаў".

У праекце закона дэталёва рэгламентуецца i працэдура перадачы ў Савет Рэспублiкi законапраектаў, прынятых Палатай прадстаўнiкоў:

— У прыватнасцi, ёсць пералiк дакументаў, якiя павiнны прыкладацца да законапраектаў, што прапануюцца для разгляду Саветам Рэспублiкi. Гэта пашырыць аб’ём iнфармацыi, якую мы атрымлiваем, i гэта вельмi важна для належнай прапрацоўкi законапраектаў.

Дакумент таксама рэгулюе парадак выбрання i паўнамоцтвы старшыняў палат, вызначае кампетэнцыю, парадак фармiравання i дзейнасцi пастаянных i часовых камiсiй. Не засталiся без увагi ў новым законапраекце i пытаннi матэрыяльна-тэхнiчнага, а таксама сацыяльна-бытавога забеспячэння i фiнансавання дзейнасцi парламента.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў, старшыня камiсii падкрэслiла, што законапраект улiчвае вопыт работы парламента i адаптаваны да патрабаванняў заканадаўчага працэсу ў будучым:

— Парламент, якi хутка будзе выбраны, атрымае новы закон аб Нацыянальным сходзе.

Сенатары таксама ратыфiкавалi пакет дакументаў у рамках стварэння Мытнага саюза Беларусi з Расiяй i Казахстанам. У адпаведнасцi з iмi ва ўзаемным гандлi краiн-удзельнiц не будуць прымяняцца мытныя пошлiны — фармiруецца адзiная мытная тэрыторыя. Аб гэтым калегам паведамiў Мiкалай Чаргiнец, якi ўзначальвае Пастаянную камiсiю Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы. Прадугледжана таксама i стварэнне каардынуючага органа — Камiсii мытнага саюза, куды ўвойдуць па адным прадстаўнiку ад кожнай краiны — намеснiку кiраўнiка Ўрада, члену Ўрада, надзеленага неабходнымi паўнамоцтвамi. Функцыянаваць камiсiя будзе пастаянна.

Ухвалiлi ў Савеце Рэспублiкi таксама змяненне i дапаўненнi ў некаторыя законы па пытаннях дзейнасцi адвакатаў. У адпаведнасцi з новаўвядзеннямi адвакаты змогуць атрымлiваць звесткi па здзейсненых натарыяльных дзеяннях, а таксама абагульненую iнфармацыю аб правах на аб’екты нерухомасцi, якiя належаць той цi iншай асобе. Зразумела, калi гэта неабходна для складання дакументаў прававога характару. Яшчэ адзiн важны момант ухваленага законапраекта — на дзевяць працэнтаў павялiчваюцца адлiчэннi грашовых сродкаў у фонд абласной i Мiнскай гарадской калегiй адвакатаў. Да змяненняў яны складалi 30 працэнтаў.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора сенатары прынялi станоўчае рашэнне па законапраекце аб Нацыянальным сходзе. Дакумент прадстаўляла ўвазе калег старшыня Пастаяннай камiсii Савета
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика