21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

23 каровы

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 каровы

Менавiта столькi ў хатняй гаспадарцы Надзеi i Аляксандра Запекiных з вёскi Лiпаўка Касцюковiцкага раёна. Не хапае яшчэ дзесятка кароў, каб зрабiць вядомую песеньку сямейным гiмнам. Гаспадары не выключаюць, што ў будучым яны павялiчаць пагалоўе. 

Усё пачалося з цiкаўнасцi Аляксандра. Ён з маленства дапамагаў мацi на ферме, i вырашыў праверыць — цi можна сваiм уменнем зарабiць грошы для сваёй сям’i. Усё атрымалася, а потым, як кажуць, пайшло-паехала...

Галава сям’i ўрэшце стаў хатнiм гаспадаром. Яго жонка Надзея, хоць i не кiдае месца рэанiмацыйнай медсястры ў раённай бальнiцы, працуе разам з мужам. Дзве дачкi дапамагаюць бацькам.

Статак у Запекiных салiдны: загон i хлеў для жывёлы маюць маштабы калгасных. Для параўнання, ва ўсёй Лiпаўцы толькi пяць кароў, а ў суседнiм пасёлку — толькi 20. І хоць грамадскi статак у Касцюковiцкiм раёне няўхiльна скарачаецца апошнiмi гадамi, але ёсць яшчэ энтузiясты падсобнай гаспадаркi!

Запекiны з’яўляюцца несумненнымi лiдарамi акругi ў вытворчасцi малака на асобна ўзятым прыватным падворку. Летась яны здалi амаль 120 тон малака. Два даiльныя апараты атрыманы ў падарунак за паказчыкi працы. Гаспадарка i сельсавет падтрымлiваюць гаспадароў i дапамагаюць з кармамi.

Аляксандр сам доiць кароў — ён зусiм не згодны з тым, што гэта жаночая справа. А яшчэ ранiцай i ўвечары адвозiць у багажнiку "Волгi" бiтоны з малаком на завод у райцэнтр. Усяго атрымлiваецца 450(!) лiтраў у дзень. Гэта — вынiк цяжкай працы, калi падымацца трэба на золку, а класцiся ў ложак пасля апоўначы.

— А што цяпер лёгка? — рытарычна пытаюцца гаспадары. — Затое можна прыстойна зарабiць. Праўда, не на замежныя вандроўкi: мы з раёна нiкуды выехаць не можам, трэба жывёлу глядзець. Але на жыццё i тэхнiку — калi ласка! Трэба толькi не ленавацца i працаваць з галавой.

Некалькi гадоў таму, калi ў Запекiных было 10 кароў, яны запэўнiвалi, што "нiколi ў жыццi" не будзе больш.

— А цяпер заракацца не будзем, — гаворыць Аляксандр. — Казаць пра павелiчэнне статка нават страшна, але спыняцца на дасягнутым было б вялiкiм глупствам.

— У нас ёсць добры стымул для працы — нашы дзецi, якiм хочацца ўсяго, i нятаннага, — смяецца Надзея. — Але ў нас такi парадак: хоча старэйшая дачка Iра, якой цяпер 13 гадоў, новы круты мабiльны тэлефон — атрымай цяля. Бяры слоiк малака з соскай, i "ўперад на мiны". Канiкулы альбо не — а 7-й трэба падняцца, тры разы на дзень выпаiць цяля. Але ўвесь прыбытак— у кiшэню.

Маленькая Жэня таксама вучыцца паiць цялятак. Але ў 7-гадовай малой з цялём атрымлiваецца адзiнаборства: чорна-белы Мiшка так цягне за соску, што ледзь не адбiрае паiлку ў Жэнi. Але ўпартая дзяўчынка не здаецца i вучыцца працаваць.

У Запекiных увогуле забяспечана поўная харчовая бяспека сям’i, i не толькi ў сэнсе малочных прадуктаў. У хатняй гаспадарцы — 6 свiней, 3 канi, 7 качак i з паўсотнi курэй (дакладана iх тут не лiчаць).

— Нам усё гэта падабаецца, — гавораць гаспадары з Лiпаўкi. — Пакуль ёсць здароўе i жаданне — будзем працаваць.

Iлона Iванова.

Касцюковiцкi раён.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта столькi ў хатняй гаспадарцы Надзеi i Аляксандра Запекiных з вёскi Лiпаўка Касцюковiцкага раёна. Не хапае яшчэ дзесятка кароў, каб зрабiць вяд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика