21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прылiў канечнасцяў

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прылiў канечнасцяў

Zамор’е

 

Жахi 

У Канадзе чуткi аб маньяку-фетышысце, якi адразае ногi, усё больш актыўныя 

На ўзбярэжжы каля канадскага Ванкувера знойдзена ўжо шостая чалавечая ступня, абутая ў красоўку. Горад поўны злавесным слыхам аб маньяку-фетышысце, якi адразае сваiм ахвярам ногi. Гэтым разам чалавечую нагу 44-га памеру ў чорнай красоўцы Аdidаs, прыбiла прама да берага Брытанскай Калумбii. Ланцужок шакiруючых знаходак мае цэлы шэраг злавесных супадзенняў: пяць ступняў, уключаючы апошнюю, з’яўляюцца правымi, i ўсе яны былi абутыя ў красоўкi.

Аб паходжаннi гэтых рэштак зараз гадаюць не толькi спецыялiсты. У грамадстве цыркулююць самыя экзатычныя версii, пачынаючы са здагадкi, што ў акрузе арудуе банда байкераў, i заканчваючы сцвярджэннем, што знойдзеныя кавалкi цела належаць ахвярам цунамi i прынесеныя цячэннем з Паўднёва-ўсходняй Азii. Са свайго боку ў палiцыi мяркуюць, што ступнi належаць пасажырам i пiлоту гiдраплана, якi пацярпеў катастрофу ў раёне Ванкувера ў лютым 2005 года. Астанкi чатырох мужчын, якiя ляцелi на iм, так i не былi знойдзеныя. Аднак заўважым, што ступняў знойдзена ўжо шэсць, усе яны, мабыць, належаць розным людзям, i прынамсi адна з iх — жаночая. Следствам таксама разглядаецца версiя аб тым, што рэшткi належаць самазабойцам-тапельцам або рыбакам, якiх змыла ў моры на Алясцы.

Шэраг шакiруючых знаходак пачаўся ў жнiўнi 2007 года, калi на пустынным беразе вострава Джэдзедзiа дзяўчынка знайшла чалавечую ступню 46-га памеру. З тых часоў у раёне вусця ракi Фрэйзер у пралiве Джорджыя было зроблена яшчэ пяць такiх знаходак. Праз шэсць дзён пасля знаходжання першай ступнi на суседнiм востраве Габрыола было зроблена яшчэ адно страшнае адкрыццё. Гэтым разам ступню таго ж памеру знайшла жанчына. Прычым абедзве часткi знойдзеных канечнасцяў былi правымi. Яшчэ дзве правыя ступнi былi знойдзеныя 8 лютага на востраве Вальдэс i 22 мая на востраве Кiрклэнд. Нарэшце, у гэты панядзелак два сабакары знайшлi яшчэ адну ступню на пабярэжжы вострава Уэстхэм. Яна была левай. Апошняя аналагiчная знаходка была зробленая ўвечары ў сераду на беразе вострава Ванкувер.

Пакуль эксперты даследуюць таямнiцу паходжання гэтых кавалкаў чалавечага цела, Каралеўская конная палiцыя Канады iмкнецца супакоiць найбольш уражлiвых грамадзян, якiя загаварылi пра маньяка. Паводле афiцыйных звестак, няма нiякiх доказаў таго, што ступнi былi спецыяльна адрэзаныя ад цела. Тым часам крымiналiсты ўзялi для аналiзаў узоры ДНК у сваякоў знiклых без вестак пасажыраў i пiлота гiдрасамалёта. Ён пацярпеў крушэнне ў раёне вострава Квадра, за 240 кiламетраў на паўночным захадзе ад Ванкувера. З палёта не вярнуўся лётчык Арны Фiст i яго пасажыры: Фабiян Бедард i браты Дуг i Трэвар Дэкок. Труп яшчэ аднаго пасажыра злашчаснага гiдраплана быў у свой час знойдзены выкiнутым на бераг.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Канадзе чуткi аб маньяку-фетышысце, якi адразае ногi, усё больш актыўныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика