Работа з пенсiяй: умовы не змяняюцца?
Работа з пенсiяй: умовы не змяняюцца?
Па чутках і аўтарытэтна Насуперак шматлiкiм размовам, на сёння ў Беларусi не рыхтуецца нiякiх прапаноў па ўвядзеннi дадатковых абмежаванняў па выплаце пенсiй у час работы — аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва. Пры разлiку пенсiй асобам, якiя працягваюць працаваць, улiчваецца каэфiцыент заробку да 1,3 — да слова, пад такi "абмежавальнiк" трапляе прыкладна кожны трэцi працуючы пенсiянер. Разам з тым, мяркуюць у мiнiстэрстве, у перспектыве пытанне выплат пенсiй працуючым пенсiянерам усё ж варта больш шчыльна звязаць з узроўнем цяперашнiх даходаў. "Бо адна справа, калi пасля выхаду на пенсiю чалавек уладкоўваецца на нiзкааплатную работу, i iншая — калi адначасова з пенсiяй грамадзянiн атрымлiвае заробак у 700—1000 долараў", — заўважыла Валянцiна Каралёва. Цяпер у Беларусi працягвае працаваць 551 тыс. пенсiянераў — 22,5 працэнта ад iх агульнай колькасцi. Сяргей ГРЫБ.
Пры разлiку пенсiй асобам, якiя працягваюць працаваць, улiчваецца каэфiцыент заробку да 1,3 — да слова, пад такi "абмежавальнiк" трапляе прыкладна кожны трэцi працуючы пенсiянер. Разам з тым, мяркуюць у мiнiстэрстве, у перспектыве пытанне выплат пенсiй працуючым пенсiянерам усё ж варта больш шчыльна звязаць з узроўнем цяперашнiх даходаў. "Бо адна справа, калi пасля выхаду на пенсiю чалавек уладкоўваецца на нiзкааплатную работу, i iншая — калi адначасова з пенсiяй грамадзянiн атрымлiвае заробак у 700—1000 долараў", — заўважыла Валянцiна Каралёва. Цяпер у Беларусi працягвае працаваць 551 тыс. пенсiянераў — 22,5 працэнта ад iх агульнай колькасцi. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насуперак шматлiкiм размовам, на сёння ў Беларусi не рыхтуецца нiякiх прапаноў па ўвядзеннi дадатковых абмежаванняў па выплаце пенсiй у час работы — а
|
|