«Лекi ад меланхолii» трапяць на Галапагосы
«Лекi ад меланхолii» трапяць на Галапагосы
Лідар гурта Яўген Салдаценка ў кампанii музыкаў з "Da Vinci" атрымаў сертыфiкат па дайвiнгу PADІ. I цяпер гарыць жаданнем выпрабаваць атрыманыя веды на практыцы. У лiстападзе артыст адправiцца ў складзе вялiкай экспедыцыi на Галапагоскiя выспы. Паводле сертыфiката, Салдаценку дазволена самастойна апускацца ў мора цi акiян на глыбiню да 18 метраў. Але гэтага артысту здалося мала, i ў хуткiм часе ён пяройдзе на наступную квалiфiкацыйную прыступку, пасля чаго замацуе навыкi ў Цiхiм акiяне. "Я ўвогуле многа падарожнiчаю па свеце, — расказвае Яўген Салдаценка, — i з задавальненнем асвойваю новыя асяродкi. Няўжо гэта не цiкава — даследаваць патанулыя караблi, знаходзiць скарбы? А раптам мы ўсё-ткi наткнёмся на Атлантыду?". Насамрэч каманда дайвераў плануе вывучаць на Галапагосах — запаведнiку, куды можна трапiць толькi па спецпрапусках — асаблiвасцi мясцовай прыроды. Акрамя навукова-даследчай працы, гурт "Лекi ад Меланхолii" не забываецца на справы творчыя. У падтрымку альбома, выпушчанага нядаўна, вядуцца здымкi клiпа на песню "Асоль", рэжысёрам якога выступае Аляксандра Бутар. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідар гурта Яўген Салдаценка ў кампанii музыкаў з "Da Vinci" атрымаў сертыфiкат па дайвiнгу PADІ. I цяпер гарыць жаданнем выпрабаваць атрыма
|
|