21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парламенцкія выбары ў Беларусi павiнны прайсцi максiмальна адкрыта, дэмакратычна i празрыста

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парламенцкія выбары ў Беларусi павiнны прайсцi максiмальна адкрыта, дэмакратычна i празрыста

У аснову павiнны быць пастаўлены прынцыпы безумоўнага выканання заканадаўства ўсiмi ўдзельнiкамi выбараў, забеспячэнне парадку i сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi ў грамадстве. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 лiпеня на нарадзе па актуальных пытаннях правядзення парламенцкiх выбараў.

У рэспублiцы прыняты неабходныя дакументы, якiя вызначаюць працэдуру правядзення выбарчай кампанii ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу i адпавядаюць мiжнародным стандартам, назначана i дата правядзення выбараў — 28 верасня. Як падкрэслiў Прэзiдэнт, парламенцкiя выбары павiнны прайсцi строга па Канстытуцыi i законах Беларусi, у якiх ёсць i дэмакратызм, i празрыстасць.

"Трэба памятаць, што выбары праводзяцца не для Захаду i Усходу, а для нас, нашай краiны, нашага народа, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Наш народ павiнен вызначыцца, хто будзе ў парламенце, i не трэба пазбаўляць яго гэтага права i тым самым яго прынiжаць".

На думку Прэзiдэнта, няма гарантый, што нават пры iдэальным правядзеннi выбараў не паступяць папрокi з боку Захаду. "Але мы павiнны гэта зрабiць для сябе", — падкрэслiў ён, звяртаючыся да ўдзельнiкаў нарады.

"Усiм кандыдатам неабходна забяспечыць роўны доступ да СМІ, каб нас потым не папракалi, што мы адным стварылi спрыяльныя ўмовы, а iншым — неспрыяльныя. Так званыя апазiцыянеры сёння чакаюць, каб улада на iх дзесьцi пачала нацiскаць, таму што самi яны не пройдуць. Але iм жа трэба спонсарам растлумачыць, чаму яны не прайшлi. Iх народ i так не прыме. Але вы стварыце ўмовы, роўныя для ўсiх", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што неабходна забяспечыць шырокi доступ кандыдатаў да выбаршчыкаў. "Людзi не дурныя, яны ва ўсiм разбяруцца... Нашы "свядомыя", так званыя апазiцыянеры, якiя рвуцца ва ўладу, нiдзе не працуюць, а жывуць лепш за ўсiх у рэспублiцы. Але калi ты працуеш, калi ўмееш працаваць, я ўпэўнены — народ цябе падтрымае", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы таксама падкрэслiў, што ў грамадстве не трэба нагнятаць сiтуацыю i аказваць якi-небудзь нацiск як на кандыдатаў у дэпутаты, так i на выбаршчыкаў.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, нiхто не будзе перашкаджаць i рабоце мiжнародных наглядальнiкаў. "Назiраць, глядзець, задаваць пытаннi, падказваць i крытыкаваць нiкому не забаронена, але ўмешвацца ў выбарчы працэс і парушаць закон нiкому не будзе дазволена. Парадак на выбарчых участках у гэты перыяд павiнен быць iдэальны", — папярэдзiў Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аснову павiнны быць пастаўлены прынцыпы безумоўнага выканання заканадаўства ўсiмi ўдзельнiкамi выбараў, забеспячэнне парадку i сацыяльна-палiтычнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика