21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вызначаны парадак перадачы ваеннаслужачымі iх акцый

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вызначаны парадак перадачы ваеннаслужачымі iх акцый Вызначаны парадак перадачы ваеннаслужачымi, асобамi радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю прыналежных iм долей удзелу (акцый, правоў) у статутных фондах камерцыйных арганiзацый у давернае кiраванне на час праходжання ваеннай службы (службы) ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях краiны, органах унутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях i органах фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю.   Гэты парадак вызначаны ў адпаведнасцi з падпiсаным кiраўнiком дзяржавы Указам № 384 "Аб унясеннi змяненняў ва Ўказ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 сакавiка 2004 г. № 136".

Названыя службовыя асобы павiнны будуць перадаваць у давернае кiраванне прыналежныя iм долi ўдзелу (акцыi, правы) у статутных фондах камерцыйных арганiзацый у парадку, устаноўленым для дзяржаўных служачых. У прыватнасцi, такiя долi ўдзелу (акцыi, правы) павiнны быць перададзены на працягу трох месяцаў у давернае кiраванне адкрытаму акцыянернаму таварыству "Ашчадны банк "Беларусбанк". Давернае кiраванне будзе ажыццяўляцца на падставе дагавора, якi адпавядае тыпавому дагавору, форма якога вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У перыяд давернага кiравання банк будзе праводзiць улiк i капiталiзацыю даходаў па долях удзелу (акцыях, правах) i перадаваць гэтыя даходы толькi пасля спынення асобай службы ў адпаведных органах. Прыняцце Ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь накiравана на прадухiленне ўзнiкнення ўмоў для карупцыi, выключэнне магчымасцi ўплыву службовымi асобамi, якiя маюць долi ўдзелу (акцыi, правы) у статутных фондах камерцыйных арганiзацый, на дзейнасць такiх юрыдычных асобаў у сваiх iнтарэсах i з выкарыстаннем службовага становiшча. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначаны парадак перадачы ваеннаслужачымi, асобамi радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика