Міжгароднiя паездкi — па новых тарыфах
Міжгароднiя паездкi — па новых тарыфах
З 10 лiпеня ў сярэднiм на 20 працэнтаў павышаны гранiчны максiмальны ўзровень тарыфаў за адзiн кiламетр праезду пасажыраў i правоз багажу аўтобусамi мiжгароднiх зносiнаў на звычайных, хуткасных, экспрэсных i дадатковых рэгулярных маршрутах, паведамiлi ў Мiнэканомiкi. Гранiчныя максiмальныя тарыфы на перавозкi пасажыраў аўтобусамi агульнага тыпу на звычайных рэгулярных маршрутах мiжгароднiх зносiнаў складаюць 96 рублёў за 1 кiламетр праезду, у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi — 100, на хуткасных маршрутах адпаведна — 124,8 i 130 рублёў, на экспрэсных — 144 i 150, на дадатковых рэйсах — 129,6 i 135 рублёў. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, гэтыя тарыфы не пераглядалiся з лiстапада 2006 года. А рашэнне аб iх павышэннi прынята ў сувязi са стратнасцю, якая абумоўлена ростам затрат, — павышэнне цэнаў на бензiн, дызпалiва, запасныя часткi, iншыя матэрыялы i паслугi iншых арганiзацый. Дарэчы, пасажыраперавозчыкi маюць права, зыходзячы з попыту i прапановы, прымяняць i больш нiзкiя тарыфы, чым тыя, што ўстаноўлены пастановай. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 10 лiпеня ў сярэднiм на 20 працэнтаў павышаны гранiчны максiмальны ўзровень тарыфаў за адзiн кiламетр праезду пасажыраў i правоз багажу аўтобусамi м
|
|