Няўжо парэчка не патрэбная?
Няўжо парэчка не патрэбная?
У вiцебскi карпункт "Звязды" звярнуўся жыхар Аршанскага раёна. І ўзняў актуальную,
на яго погляд, праблему збыту ягад.
— Я — фермер i хачу звярнуцца да вас ад iмя iншых знаёмых фермераў. Вось зараз шмат гавораць пра харчовую бяспеку. Ды i пра неабходнасць развiцця беларускiх перапрацоўчых прадпрыемстваў сказана нямала. Як i пра падтрымку прыватнага сельскагаспадарчага сектара. Хочацца расказаць пра наступную праблему — чаму мясцовыя кансервавыя прадпрыемствы так мала плацяць за здадзеныя ягады? Вось мы вырошчваем чорную парэчку. Аршанскае i вiцебскае прадпрыемствы аб’явiлi, што за кожны кiлаграм толькi 1000 рублёў заплацяць. Такая цана была i летась. Iм жа яшчэ i прывесцi трэба гэтыя ягады. Несур’ёзна. А гатовую перапрацаваную прадукцыю прадаюць па высокай цане. Аналагiчная ў Расii значна танней. Няўжо, не разумеюць, што трэба ж, калi запросiш часовых рабочых, iм заплацiць. Няхай, напрыклад, за 4 вядры кiлаграмаў па шэсць тысяч 20. I што, як гаспадару, мне застанецца пасля здачы, улiчваючы транспартныя i iншыя выдаткi? Толькi некалькi тысяч! У Глыбокiм, для параўнання, прапануюць за парэчку адносна больш. Але ж каб прывесцi туды ягады, трэба пераадолець 220 кiламетраў. Можна i ў Барысаў, але ж гэта наогул ў Мiнскай вобласцi. А вось у суседняй Расii — у Смаленскай вобласцi плацяць за беларускую парэчку i iншыя ягады добра. Ды i на рынках парэчка там каштуе, калi перавесцi на нашы грошы, 20 тысяч за невялiкае вядро, у нас на базары — 12—13 тысяч. Вось i возiм за мяжу. Вымушаны проста паступаць "так не патрыятычна"... I, сапраўды, няўжо мясцовыя перапрацоўшчыкi не зацiкаўленыя ў супрацоўнiцтве з пастаўшчыкамi ягад? Чаму застаюцца ўбаку адказныя асобы? Не ўзнiмаюць праблему, мо патрэбна падтрымка з Мiнска? Гаспадары прыватных гаспадарак, дарэчы, здзiўляюцца, чаму, калi ўжо завяршаецца сезон, цана ўсё-такi павышаецца. Падлiчылi, што прыкладна ў 2,5 раза? А яшчэ больш таму, што купляюць заводы тую ж ягаду ў Польшчы. — Мы б таксама маглi, як палякi, замарожваць ягады, але адна халадзiльная камера каштуе некалькi тысяч умоўных адзiнак. Дзе ж iх узяць радавому фермеру? — канстатуе наш чытач. — Даўно трэба, каб недзяржаўныя структуры куплялi ў нас ягады. Вось была добрая iнiцыятыва. Замежны бiзнэсмен пажадаў укласцi грошы ў кансервавую галiну. Прыехаў, доўгi час усё нешта абмяркоўваў з зацiкаўленымi асобамi. У вынiку вярнуўся нi з чым на сваю радзiму. Наогул, думаецца, што падтрымцы фермерскiх гаспадарак у нас яшчэ надаецца мала ўвагi. Пры гэтым тую ж знакавую для Беларусi культуру вырошчваюць у асноўным прыватнiкi. А дзяржаўную фiнансавую падтрымку на развiццё атрымаць цяжка. Пра гэта мы пiсалi неаднаразова. А колькi дробных праблем даводзiцца вырашаць прыватнiкам. Банальна, але, напрыклад, той жа гербiцыд. Вось была спецыялiзаваная аграрная выстава ў Мiнску, ды там, як адзначылi зацiкаўленыя наведвальнiкi, гербiцыд прапаноўвалi толькi ў вялiкiх упакоўках. А калi прыватнай асобе трэба максiмум 3 кiлаграмы? Талакой купляць? Цана закупачная на малако i мяса перыядычна павышаецца. Не вельмi. Але трохi больш — усё роўна лепш чым нiчога. А на ягады? Вядома, i на ягады неабходна. У iншым выпадку мы наогул можам застацца без парэчкi. А купляць у той жа Расii — нашу! Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскi карпункт "Звязды" звярнуўся жыхар Аршанскага раёна. І ўзняў актуальную, на яго погляд, праблему збыту ягад.
|
|