Я не магу на вас забыцца
Я не магу на вас забыцца
Ігар Лучанок і Пятрусь Броўка. Iх лёсы вельмi падобныя...
Ад прыроды яны надзеленыя магутным дарам — быць вытанчанымi лiрыкамi. Iх здольнасць
— успрымаць хараство роднай зямлi i разнастайна, пранiкнёна выяўляць яго ў слове,
у мелодыi — адзначана грамадскасцю. Аднак Пятрусь Броўка ўспрымаецца найперш як
паэт-трыбун. Публiцыстычны аспект яго паэзii неяк засланяе яе лiрычную плынь.
Iгар Лучанок быў i застаецца вiртуозным меладыстам.
I паэт, i кампазiтар заўсёды iмкнулiся знаходзiцца ў гушчынi грамадскiх i дзяржаўных адносiнаў, пастаянна наладжвалi мiжнацыянальныя культурныя сувязi, падтрымлiвалi сяброўскiя стасункi з дзеячамi рускай культуры. Таму iм давялося кiраваць творчымi саюзамi. Пятрусь Усцiнавiч каля 20 гадоў яднаў лiтаратарскiя сiлы, а Iгар Мiхайлавiч амаль тры дзесяцiгоддзi ўзначальвае Саюз кампазiтараў... Для песнi кампазiтар абраў паэтычны тэкст, якi найбольш выразна перадае пачуццёвы стан Петруся Броўкi, яго лiрычную адметнасць. Мiхась ШАВЫРКIН. Музыка Iгара Лучанка Верш Петруся Броўкi Музыка Iгара Лучанка Верш Петруся БроўкiЯ не магу на вас забыцца, Вы ўсё са мной, як нават сплю. Вы мне скажыце, вы скажыце, Чаму я гэтак вас люблю?
Бярозу тую — мнагаплачку, Што ля бацькоўскага двара, I тую рэчачку Вушачку, Якой далёка да Дняпра... I тую ўтульную мясцiнку, Дзе мы пiлi кляновы сок, I тую вузкую сцяжынку, Што быццам жоўты паясок.
Я не магу на вас забыцца, Вы ўсё са мной, як нават сплю. Вы мне скажыце, вы скажыце, Чаму я гэтак вас люблю?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад прыроды яны надзеленыя магутным дарам — быць вытанчанымi лiрыкамi. Iх здольнасць — успрымаць хараство роднай зямлi i разнастайна, пранiкнёна выяўля
|
|