Патануў дырэктар
Патануў дырэктар
Дырэктар рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Гомельтранснафта "Дружба"
Аляксей Касцючэнка 1943 года нараджэння, знаходзячыся на рыбалцы каля вёскi Верхнiя
Жары Брагiнскага раёна, патануў у Дняпры.
Вадалазы абласнога АСВОДа знайшлi яго цела. Як расказалi ў абласной арганiзацыi
таварыства выратавання на вадзе, няшчасны выпадак адбыўся ў суботу каля 15.00.
Аляксей Касцючэнка рыбачыў на маторнай лодцы. Неўзабаве людзi, якiя знаходзiлiся
на беразе, убачылi на сярэдзiне ракi пустое судна. Паводле папярэдняй версii,
Аляксей Касцючэнка выпаў з лодкi падчас руху, аднак самастойна не змог дабрацца
да берага.
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА. Джып пайшоў на таран Спрабуючы ўцячы ад беларускiх памежнiкаў, кiроўца джыпа пратаранiў службовы УАЗ з вайскоўцамi... Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Беларусi, брэсцкiя памежнiкi атрымалi iнфармацыю пра тое, што на ўкраiнска-беларускай мяжы кантрабандысты перагружаюць тавар, каб нелегальна ўвезцi яго ў нашу краiну. Калi супрацоўнiкi аператыўнай групы прыбылi на згаданае месца, яны заспелi два джыпы без нумароў, якiя ўжо рухалiся ад дзяржаўнай мяжы ўглыб тэрыторыi нашай краiны. У момант затрымання адной з машын i адбылося нечаканае — пазадарожнiк пайшоў на таран службовай машыны памежнiкаў. У вынiку вайскоўцы, што ехалi ва УАЗе, атрымалi лёгкiя цялесныя пашкоджаннi. А вось уцекачам, нягледзячы на ўсе iх намаганнi, знiкнуць не ўдалося. У затрыманым джыпе, дарэчы, знаходзiлася больш за 100 рулонаў кантрабанднай тканiны. Другi джып памежнiкi знайшлi ў адным з гаражоў Мiёрскага раёна. Ігар ГРЫШЫН. Сасна накрыла легкавушку У нядзелю жыхары адзiнаццацi раёнаў трох абласцей рэспублiкi — Вiцебскай, Гродзенскай i Мiнскай — на пэўны час трапiлi пад уладу стыхii: моцны вецер i дождж нават зрывалi дахi з дамоў i сельскагаспадарчых будынкаў, а ў Вiцебскай вобласцi загiнуў чалавек. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк прэс-службы МНС Вiталь Навiцкi, у вынiку навальнiцы пацярпелi 47 населеных пунктаў, прычым 44 з iх — у Гродзенскай вобласцi. Ветрам былi сарваны дахi з 8 жылых дамоў i 77 сельскагаспадарчых будынкаў. Паводле папярэдняй iнфармацыi, моцны вецер стаў прычынай i гiбелi ў Полацкiм раёне вадзiцеля аўтамабiля ВАЗ, якi рухаўся па дарозе: на машыну, што ехала ў бок пасёлка Баравуха, упала сасна. Кiроўца, якi атрымаў сур’ёзныя траўмы, i тры яго пасажыры не змаглi самастойна выбрацца з аўтамабiля. Iм на дапамогу прыйшлi выратавальнiкi, якiм давялося выкарыстаць спецабсталяванне, каб дапамагчы людзям. На жаль, вадзiцелю, якi быў дастаўлены ў бальнiцу, медыкi ўжо нiчым не змаглi дапамагчы. Што датычыцца пасажыраў злашчаснага аўтамабiля, то яны адмовiлiся ад шпiталiзацыi. Iгар ГРЫШЫН. Два ДТЗ — шэсць жыццяў... Вось вынiк толькi двух дарожна-транспартных здарэнняў у гэтыя выхадныя. Першае ДТЗ адбылося ў Шчучынскiм раёне ў суботу каля шасцi гадзiн вечара. 38-гадовы кiроўца "Рэно" з’ехаў у кювет, дзе машына перакулiлася. Вадзiцель загiнуў на месцы здарэння, а вось яго жонка, вучань 11-га класа i навучэнец ПТВ былi дастаўлены ў бальнiцу, дзе жанчыну, а таксама школьнiка, нягледзячы на намаганнi ўрачоў, выратаваць не ўдалося. Усе яны — жыхары Шчучына. А ў ноч на нядзелю паблiзу вёскi Боўблi Мiнскага раёна аўтамабiль "Хонда", якi належыць пенсiянерцы з Мiнска, на хуткасцi з’ехаў у кювет, ударыўся ў дрэва i перакулiўся. Дзве пасажыркi, 18-гадовая i 33-гадовая, а таксама невядомы мужчына загiнулi на месцы аварыi, а яшчэ двое мужчын у непрытомным стане змешчаны ў бальнiцу. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Гомельтранснафта "Дружба" Аляксей Касцючэнка 1943 года нараджэння, знаходзячыся на
|
|