21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усёй грамадой пагутарылі пра аўташколы

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усёй грамадой пагутарылі пра аўташколы Праблемы вучэбных арганiзацый, што займаюцца навучаннем вадзiцеляў, абмяркоўвалi на мiнулым тыднi на рэспублiканскiм семiнары прадстаўнiкi Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый, ДАІ, БелНДI "Транстэхнiка" i кiраўнiкi аўташкол з усёй рэспублiкi. Гэта было першае мерапрыемства такога кшталту, дзе сабралiся ўсе, хто звязаны з падрыхтоўкай вадзiцеляў, i такога маштабу: арганiзатары чакалi каля 120 чалавек, а ў вялiкую аўдыторыю мiнскага вучэбнага цэнтра ДТСААФ набiлася больш за 160 ахвотнiкаў паўдзельнiчаць у семiнары. 

Нагадаем нашым чытачам, што сiтуацыя вакол навучання кiраванню механiчнымi транспартнымi сродкамi ў апошнiя гады ў рэспублiцы была вельмi складаная. Да 2006 года ў сферы дзейнасцi аўташкол быў вялiкi роскiд тарыфаў, а кошт навучання кiраванню шмат якiя аўташколы бралi амаль што з галавы. Таму напрыканцы 2005 года быў выдадзены Ўказ Прэзiдэнта Беларусi № 551, згодна з якiм тарыф для ўсiх аўташкол стаў адзiны. Аднак такое жорсткае рэгуляванне цаны аказалася не вельмi спрыяльным: калi простыя грамадзяне былi задаволеныя досыць нiзкiм коштам за магчымасць навучыцца кiраваць аўтамабiлем i атрымаць правы катэгорыi "В", то вучэбныя арганiзацыi былi пастаўлены на мяжу выжывання — шмат дзе рэнтабельнасць падрыхтоўкi кiроўцаў стала складаць нуль працэнтаў, а то i наогул аўташколы цярпелi страту. Адбылося так з-за таго, што гэты адзiны тарыф не ўлiчваў месцазнаходжання арганiзацыi, умовы дзейнасцi, аўтапарк i iншыя моманты.

Два з нечым гады вучэбныя арганiзацыi выжывалi як маглi i адначасова званiлi ва ўсе званы, каб Урад альбо павысiў тарыф, альбо наогул адмянiў гэтае штучнае рэгуляванне. У 2007 годзе Савет Мiнiстраў нарэшце прыслухаўся да меркавання аўташкол i даследаванняў Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый: адзiны тарыф быў трохi павялiчаны, а палiва стала аплачвацца курсантамi асобна. Вучэбныя арганiзацыi ўздыхнулi трохi больш вольна, аднак ненадоўга: цэны на палiва, запчасткi i на iншыя выдаткi працягвалi расцi, а тарыф так i заставаўся фiксаваным. Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый правяло эканамiчнае даследаванне дзейнасцi аўташкол i прыйшло да няўцешнай высновы: 30 працэнтаў вучэбных арганiзацый па падрыхтоўцы кiроўцаў працуюць з нулявой рэнтабельнасцю! I адначасова вылiчылi, што для нармальнай працы рэнтабельнасць павiнна складаць 10—15 працэнтаў. Мiнтранс падрыхтаваў праект змяненняў у ранейшыя дакументы, дзе быў прапiсаны гэты фiксаваны адзiны тарыф. Праект быў узгоднены на ўсiх узроўнях i на сёння тарыфiкацыя за навучанне кiраванню транспартным сродкам з’яўляецца дыферэнцыяванай: кожная вучэбная арганiзацыя сама разлiчвае кошт, эканамiчна абгрунтоўвае яго i падае заяўку на рэгiстрацыю ў органы мясцовай улады або вышэйстаячую арганiзацыю. Калi там суму палiчаць абгрунтаванай i справядлiвай, то тарыф зарэгiструюць.

Прайшла першая рэгiстрацыя, па вынiках якой можна зрабiць агляд цэнаў за навучанне кiраванню. Возьмем найбольш папулярную i запатрабаваную катэгорыю "В". Па звестках, якiя агучыў на семiнары Павел Бажанаў, загадчык аддзела па бяспецы на транспарце i лiцэнзаваннi Мiнтранса, цэны ў аўташколах сёння складаюць ад 700 000 да 1 600 000 беларускiх рублёў без улiку кошту палiва. Калi паглядзець па рэгiёнах Беларусi, то лiчбы будуць такiя: Брэсцкая вобласць — ад 720 да 750 тысяч, Вiцебская — ад 690 да 730, Гомельская — 720, Гродзенская — 750, Магiлёўская — ад 690 да 810, Мiнская — 890, у Мiнску сярэднi тарыф — 940 тысяч беларускiх рублёў. Што датычыцца арганiзацый, якiя выкарыстоўваюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, то цэны на катэгорыю "В" у iх трохi вышэйшыя — ад 750 000 да 1 600 000 рублёў. Магчыма, тарыфы яшчэ падрастуць, бо хутка пачнецца iх другая рэгiстрацыя. Але турбавацца не варта, бо, напрыклад, сярэдняя цана па Мiнску ў 940 тысяч вызначана пасля другой рэгiстрацыi.

Як адзначылi на семiнары, дыферэнцыяваныя тарыфы паступова пачынаюць станоўча ўплываць на вучэбныя арганiзацыi: павялiчыўся набор курсантаў, аўташколы сталi набываць новыя аўтамабiлi, скарацiлiся чэргi ахвотнiкаў атрымаць правы.

Так што асноўная праблема, якая не давала вучэбным арганiзацыям развiвацца, вырашана. Толькi не да канца. Так, напрыклад, Валерый Дзерман, прадстаўнiк сталiчнага ААТ "Цэнтральны аўтамабiльны вучэбны камбiнат", расказаў падчас семiнара, што яны падалi ў Мiнтранс заяўку на рэгiстрацыю новага тарыфу з улiкам рэнтабельнасцi ў 15 працэнтаў, а разам з заяўкай — калькуляцыю. Усё гэта доўга разглядалася ў мiнiстэрстве, былi запатрабаваны дадатковыя тлумачэннi i абгрунтаваннi, i нарэшце кошт зацвердзiлi. Але па катэгорыi "В"... рэнтабельнасць аказалася нуль працэнтаў! Вось i пытае Валерый Мiхайлавiч: як жа развiвацца, набываць новыя аўтамабiлi i павышаць зарплату?.. Адбылося так таму, што органы, якiя зацвярджаюць цэны, не дапускаюць рэзкiх скачкоў угору. Таму ААТ "ЦАУК" застаецца толькi чакаць другой рэгiстрацыi. Узняў Валерый Мiхайлавiч i iншыя пытаннi — пра адсутнасць вучэбна-метадычнай лiтаратуры, пра фактычную немагчымасць адлiчэння курсантаў-лайдакоў... Цiкава, што адну з праблем, агучаных Валерыем Дзерманам, адразу паабяцаў вырашыць Васiль Бульбянкоў, намеснiк начальнiка ўпраўлення ДАI МУС Беларусi. Сутнасць яе заключалася ў тым, што на прыёме iспытаў у ДАI iнструктару забараняюць садзiцца ў машыну разам з курсантам i iнспектарам ДАI. Аднак згодна з праграмамi падрыхтоўкi кiроўцаў ён павiнен знаходзiцца на сваiм працоўным месцы, а гэта значыць — у машыне. Бо за магчымыя ДТЗ адказвае менавiта iнструктар. А як яму за iх адказваць, калi ён чакае вяртання вучэбнай машыны немаведама дзе? Васiль Бульбянкоў запэўнiў, што накiруе ўсiм падраздзяленням ДАI, якiя прымаюць iспыты, указаннi не забараняць iнструктарам знаходзiцца побач з курсантам падчас практычнай часткi iспыту. Наступныя ж пытаннi яшчэ толькi чакаюць свайго адказу: як павялiчыць зарплату iнструктарам? Чаму б не дазволiць ездзiць па горадзе не толькi па вызначаных маршрутах? Калi паменшыцца разрыў памiж iспытамi ў аўташколе i ДАI?..

Мяркую, чытачам таксама будзе цiкава, што з 1 лiпеня гэтага года пачалi дзейнiчаць змяненнi ў праграмах па падрыхтоўцы кiроўцаў. Так, у тэарэтычным курсе колькасць гадзiн па будове i эксплуатацыi аўтамабiля зменшылася (бо сёння не кожны пад капот палезе, для гэтага ёсць спецыяльныя службы сэрвiсу), затое павялiчылася колькасць гадзiн на засваенне беспекi руху. У тэарэтычным курсе знiклi такiя элементы, як "слiзкае пакрыццё" i "буксiроўка" (якiя ўсё роўна нiхто не выконваў з-за адсутнасцi магчымасцяў) i павялiчылася за гэты кошт колькасць гадзiн на тэму "Удасканаленне навыкаў кiравання аўтамабiлем".

Цiкавыя рэчы расказала ў сваiм выступленнi старшы выкладчык кафедры агульнай i прафесiйнай педагогiкi Рэспублiканскага iнстытута прафесiйнай адукацыi, кандыдат педагагiчных навук Наталля Азарка. Напрыклад, цi ведаеце вы, якога колеру самы бяспечны аўтамабiль? "Самыя бяспечныя жоўтыя машыны, — кажа Наталля Мiкалаеўна, — бо яны найбольш заўважныя. Вось i разметку на дарогах робяць жоўтай па тых жа самых меркаваннях бяспекi...". Расказала Наталля Азарка i пра спецыяльныя трэнiнгi, распрацаваныя замежнымi навукоўцамi, якiя дазваляюць павялiчыць хуткасць рэакцыi кiроўцы, пашырыць вугал зроку, узмацнiць нервовую сiстэму i гэтак далей. Вось толькi шкада, што ў нас у краiне пакуль такiх трэнiнгаў няма. А дарэмна, бо з iх дапамогай можна знiзiць аварыйнасць на дарогах на 40 працэнтаў — гэта далёка не цацкi, а жыццi людзей. Таму, мяркую, нядрэнна было б i нам задумацца пра распрацоўку такiх трэнiнгаў, а таксама пра падрыхтоўку спецыялiстаў, якiя дапамагалi б кiроўцам i кандыдатам у кiроўцы развiваць здольнасцi арганiзма пры кiраваннi транспартным сродкам.

I напрыканцы семiнара, нiбыта ў працяг слоў Наталлi Азарка, былi прадэманстраваныя новыя тэхналогii ў навучаннi кiроўцаў, якiя ўжо даступныя сёння. Спецыялiсты розных фiрмаў прадэманстравалi праектар высокай кантрастнасцi, распрацаваны спецыяльна для вучэбных арганiзацый (прыкладная цана Вr2 млн), iнтэрактыўную дошку з сэнсарным экранам (прыкладная цана — Вr3,6 млн), аўтатрэнажор, якi практычна капiруе месца вадзiцеля (руль, педалi, ключ запальвання i гэтак далей, прыкладная цана — Вr19 млн), iнтэрактыўную сiстэму, якая дазваляе пераўтварыць любую звычайную дошку ў iнтэрактыўную, i, нарэшце, дыск з праграмай-сiмулятарам кiравання па мiнскiх вулiцах, якая вучыць не проста ездзiць, а думаць падчас паездкi. Не ведаю, цi будуць кiраўнiкi аўташкол браць на ўзбраенне новыя тэхналогii, аднак магу дакладна сказаць, што аўтатрэнажор выратаваў адну машыну ад аварыi, бо ваш карэспандэнт, якi кiраванню не вучыўся i iспытаў у ДАI не здаваў, вырашыў праверыць ноў-хаў: метраў 200 я трымаўся i нават пераключыўся да трэцяй перадачы, а потым ... урэзаўся ў дрэва!

Ну а калi сур’ёзна падвесцi вынiк, то адназначна семiнар быў карысным. Бо ў рэальным жыццi ўсе сядзяць па сваiх кабiнетах i рэдка калi чуюць адзiн аднаго. А так — ДАI пакрытыкавала аўташколы за якасць навучання, аўташколы давялi да ведама ўладаў свае праблемы, а Мiнтранс агучыў свае пазiцыi i планы на перспектыву. Наступны такi семiнар, як паабяцаў Iван Шчэрба, намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый, будзе праведзены па вынiках працы 2008 года. Будзем спадзявацца, што да гэтага часу старыя праблемы знiкнуць, а новыя — не з’явяцца.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблемы вучэбных арганiзацый, што займаюцца навучаннем вадзiцеляў, абмяркоўвалi на мiнулым тыднi на рэспублiканскiм семiнары прадстаўнiкi Мiнiстэрств
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика