21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Музыка — гэта пачуцці"

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Музыка — гэта пачуцці"

Лiтоўскi выканаўца Данатас Монтвiдас павязе дадому Гран-пры: дыплом, цяжкаватую статуэтку "Лiра" i 10 тысяч долараў, якiя збiраецца патрацiць на запiс сольнага альбома. У яго жыццi пасля нацыянальнага тэлевiзiйнага конкурсу гэта першая сур’ёзная перамога, таму флёру зорнасцi 20-гадовы спявак яшчэ не набыў i папросту iшоў на кантакт з журналiстамi. У гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" пераможца расказаў, напрыклад, што адну з конкурсных песень — хiт "Развiтацца" гурта "Ума2рман" — яму дапамагла выбраць настаўнiца. Сам бы не рызыкнуў

  :— Я вельмi дрэнна размаўляю па-руску. Разумею ўсё, але доўга падбiраю словы, асаблiва калi трапляюцца спалучэннi галосных. Аднак калi я ўбачыў, як рэагуе на маё выступленне публiка, зразумеў, што гэта быў правiльны выбар.<І>

— У якi момант вы зразумелi, што перамаглi?

— Прыкладна ў сярэдзiне другога конкурснага дня, падлiчыўшы балы. Але я сабе не хлусiў, ведаў, што iншыя ўдзельнiкi таксама вельмi моцныя. Таму проста чакаў фiналу.

— Каго з канкурсантаў вы разглядалi як асноўнага канкурэнта?

— Мне вельмi спадабалася Юлi з Нiдэрланадаў. Я думаў, што яна цалкам можа перамагчы, бо гэта таленавiтая дзяўчына, прычым гэта праяўляецца не толькi вонкава, але i ўнутрана. Музыка — гэта не толькi вакал, але i пачуццi.

— Вы ўпершыню ў Беларусi. Якiя ўражаннi склалiся пра краiну?

— Калi мы былi ў Мiнску, памiж рэпетыцыямi я больш знаходзiўся ў сваiм пакоi i адпачываў. А вось у Вiцебску мы многа гулялi. Месца, дзе мы зараз знаходзiмся, гэта цэнтр? Вось цэнтр мне вельмi спадабаўся — людзi гуляюць, радуюцца, для iх гэты фестываль — як вялiкае свята, усе нешта сабе набываюць. Цi прыгледзеў сабе штосьцi я? (Задумваецца.) Як быццам не. А! Я пакаштаваў вельмi смачную салянку.

— Многiя кажуць, што лiтоўская i беларуская кухнi вельмi падобныя. На ваш погляд, гэта так?

— Крыху падобныя. Бульбяныя блiны — асаблiва. Тут яны таксама вельмi смачныя.

— Хто самы першы павiншаваў вас з перамогай?

— Мая настаўнiца.

Надалей, прызнаецца Данатас, ён хацеў бы каваць жалеза, пакуль горача, i паспрабаваць сябе на "Еўрабачаннi". Акрамя таго, ён удзельнiчаў у харэаграфiчным конкурсе. Увогуле для лiтоўскага спевака кожны дасягнуты поспех — не самамэта, а толькi прыступка i жаданне яшчэ больш працаваць над сабой. Таму абсалютна немагчыма не пранiкнуцца да гэтага шчырага, адкрытага i абаяльнага выканаўцы сiмпатыяй. Нашы вiнашаваннi i найлепшыя пажаданнi!

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтоўскi выканаўца Данатас Монтвiдас павязе дадому Гран-пры: дыплом, цяжкаватую статуэтку "Лiра" i 10 тысяч долараў, якiя збiраецца патрацiц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика