Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнiкаў i гасцей конкурсу "Новая хваля-2008" у Юрмале з
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнiкаў i гасцей конкурсу "Новая хваля-2008" у Юрмале з яго адкрыццём
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў удзельнiкаў i гасцей Мiжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкi "Новая хваля-2008" з яго адкрыццём. На думку Аляксандра Лукашэнкi, гэты ўнiкальны творчы праект заваяваў вялiкi аўтарытэт i прызнанне, ператварыўся ў адну з галоўных падзей сусветнага культурнага жыцця. "На працягу апошнiх гадоў нашы суайчыннiкi дастойна прадстаўляюць Беларусь у такiм прэстыжным творчым спаборнiцтве. У гэтым годзе ў рамках конкурсу ўпершыню пройдзе канцэрт самых яркiх прадстаўнiкоў "новай хвалi" маладой беларускай эстрады", — гаворыцца ў вiншаваннi. Прэзiдэнт пажадаў усiм канкурсантам удачы i кожнаму — "атрымаць галоўны прыз — мноства сяброў, незабыўных уражанняў i цiкавых сустрэч на зямлi Латвii". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На думку Аляксандра Лукашэнкi, гэты ўнiкальны творчы праект заваяваў вялiкi аўтарытэт i прызнанне, ператварыўся ў адну з галоўных падзей сусветнага ку |
|