21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алею гісторыi Дня беларускага пiсьменства плануецца закласцi ў гарадскiм парку ў Барысаве

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алею гісторыi Дня беларускага пiсьменства плануецца закласцi ў гарадскiм парку ў Барысаве

Алею гiсторыi Дня беларускага пiсьменства з нагоды правядзення ў Барысаве 7 верасня юбiлейнага, пятнаццатага па лiку Дня беларускага пiсьменства прапанаваў закласцi ў гарадскiм парку намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец. З такой iнiцыятывай ён выступiў на пасяджэннi аргкамiтэта па падрыхтоўцы да правядзення мерапрыемства.

Канцэпцыя юбiлейнага Дня беларускага пiсьменства — гiстарычная роля культуры, беларускага пiсьменства. На гэтым фестывалi будзе прадэманстравана гiсторыя свята, а ўсе гарады, якiя прымалi яго ў свой час, запрошаны з праграмамi. І гэты факт, што Барысаў прымае юбiлейны Дзень беларускага пiсьменства, павiнен быць захаваны для гiсторыi, лiчыць вiцэ-прэм’ер. Каб зрабiць невялiкi помнiк, напрыклад у выглядзе разгорнутай кнiгi, дзе зафiксавана дата правядзення свята, патрэбны будуць не такiя ўжо вялiкiя сродкi. А на алеi, што вядзе да помнiка, трэба ўстанавiць геральдыку кожнага горада, якi прымаў гэта мерапрыемства. У ходзе правядзення мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да Дня пiсьменства асвоена Br17 млрд., на працягу астатняга часу будзе асвоена Br15 млн, паведамiў Аляксандр Косiнец.

Адметнай асаблiвасцю юбiлейнага Дня беларускага пiсьменства ў Барысаве стане фестываль гарадоў, якiя ў свой час прымалi гэта свята. Уся гiсторыя Дня беларускага пiсьменства будзе прадстаўлена ў Барысаве. Гэта будзе парад культуры, парад кнiгi Беларусi, дэманстрацыя дасягненняў у галiне лiтаратуры, сродкаў масавай iнфармацыi, сказаў вiцэ-прэм’ер.

Гасцямi Дня беларускага пiсьменства ў Барысаве стануць лiтаратары з Расii, Украiны, Сербii. Аб гэтым на пасяджэннi аргкамiтэта па правядзеннi свята паведамiў намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Iгар Лапцёнак. Усяго прадстаўнiкi каля 30 дзяржаў будуць удзельнiчаць у мерапрыемствах Дня беларускага пiсьменства, iдэйнай дамiнантай якога стане паказ лiтаратурных традыцый беларусаў, высокай духоўнасцi беларускага друкаванага слова, духоўных каранёў народа.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такой iнiцыятывай намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец выступiў на пасяджэннi аргкамiтэта па падрыхтоўцы да правядзення мерапрыемств
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика