Хулігана — у бальніцу!
Хулігана — у бальніцу!
Работнiк аднаго з вiцебскiх прадпрыемстваў 1974 года нараджэння прызнаны вiнаватым ва ўчыненнi грамадска-небяспечнага дзеяння ў адпаведнасцi з часткай 3 арт. 339 Крымiнальнага кодэкса (асаблiва злоснае хулiганства). Прыгаворам суда да яго прыменены прымусовыя меры бяспекi i лячэння ў спецыялiзаванай лячэбнай установе ва ўмовах строгага нагляду. 3 лютага 2008 года малады чалавек прайшоў у агульную чытальную залу абласной бiблiятэкi iмя Ленiна i папрасiў у служачай установы даведнiк для тых, хто паступае ў ВНУ. Нечакана для ўсiх у момант, калi жанчына рабiла запiс у абанемент, ён выцягнуў раскладны нож i ўдарыў яе ў спiну. Пасля гэтага мужчына нават не зрабiў спробы ўцячы. Пацярпелая бiблiятэкар 1976 года нараджэння была дастаўлена ў абласную клiнiчную бальнiцу. Па вынiках судова-псiхiятрычнай экспертызы было ўстаноўлена, што ў мужчыны цяжкае псiхiчнае захворванне. Пры гэтым ён не стаяў на ўлiку ў спецыялiзаваных медыцынскiх установах. На працягу некалькiх гадоў малады чалавек з’яўляўся пастаянным чытачом бiблiятэкi, у час наведвання якой ён i стаў выказваць знакi ўвагi да супрацоўнiцы ўстановы, якая яму спадабалася. Не атрымлiваючы ўзаемнасцi, ён вырашыў такiм чынам прыцягнуць яе ўвагу. Сяргей КОЧАТАЎ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 лютага 2008 года малады чалавек прайшоў у агульную чытальную залу абласной бiблiятэкi iмя Ленiна i папрасiў у служачай установы даведнiк для тых, хт
|
|