21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

10-гадоваму матадору не даюць выступаць у Францыi

Улады горада Арль на поўднi Францыi забаранiлi выступаць 10-гадоваму матадору, якi стаў зоркай карыды ў Мексiцы. Мiшэль Пенiчэ, якi атрымаў мянушку "Мiчэлiта", выступае на рынгу з шасцi гадоў i за гэты час забiў 60 маладых быкоў.

У Францыi ён павiнен быў прыняць удзел у разнавiднасцi карыды, у якой быка не забiваюць у канцы. У якасцi афiцыйнай прычыны адмены выступлення былi названыя меркаваннi бяспекi. Прадстаўнiкi арганiзацыi, якая выступае супраць правядзеннi карыды, раскрытыкавалi ўдзел дзiцяцi ў падобных забавах.

Абхазiя гатовая адкрыць другi фронт

У Сухумi не выключаюць магчымасцi адкрыцця другога фронту супраць Грузii ў выпадку пачатку вайны ў Паўднёвай Асецii — такi вынiк пасяджэння Савета бяспекi Абхазii, на якiм абмяркоўвалiся меры дапамогi Паўднёвай Асецii, становiшча ў якой абвастрылася напрыканцы мiнулага тыдня. Памiж непрызнанымi рэспублiкамi заключаны дагавор, якi не толькi прадугледжвае ўзаемную ваенную дапамогу, але дазваляе звярнуцца па яе да трэцяга боку, напрыклад, да Расii.

Лужкоў паставiць у Маскве вялiкi помнiк загiнулым журналiстам

У хуткiм часе ў Маскве, у парку Арцёма Баравiка ў Мар’iне, з’явiцца помнiк загiнулым журналiстам. Аб гэтым заявiў на пасяджэннi ўрада сталiцы мэр Масквы Юрый Лужкоў.

Лужкоў нагадаў, што ў парку ўжо стаiць памятная стэла. "Я думаю, што там можна будзе паставiць i вялiкi помнiк, — дадаў ён. — Імёны Арцёма Баравiка, Ганны Палiткоўскай, Дзмiтрыя Холадава i iншых журналiстаў павiнны быць у памяцi людзей".

Бура ў Польшчы: дрэвам забiла дзяўчыну

Адзiн чалавек загiнуў, чацвёра параненыя, двое знiклi без вестак у вынiку буры, якая пранеслася над Польшчай.

У Легiёнаве на аўтамабiль, у якiм знаходзiлася 15-гадовая дзяўчына, звалiлася дрэва. Пацярпелая была дастаўленая ў шпiталь, аднак урачы выратаваць яе не змаглi. У Варшаве iншае дрэва таксама звалiлася на машыну. Параненыя жанчына i дзiця. Яшчэ два чалавекi атрымалi раненнi з-за буйства стыхii ў Сiлезii.

На рацэ Сан бура перакулiла лодку, у якой знаходзiлiся двое маладых людзей. На месцы здарэння ўчора праводзiлася выратавальна-пошукавая аперацыя. Пакуль маладыя людзi лiчацца знiклымi без вестак.

Жанчыны-палiцэйскiя ў Германii атрымаюць "спецбюстгальтары"

Усе палiцэйскiя Германii жаночага полу ў дадатак да стандартнай экiпiроўкi атрымаюць бюстгальтары, якiя дапамагаюць не пацярпець ад стрэлаў, паведамляе Bild.

На працягу двух месяцаў у абстаноўцы строгай сакрэтнасцi праводзiлiся выпрабаваннi бюстгальтара, i зараз ён гатовы да масавага выкарыстання. "Яны могуць выратаваць жыццё", — кажа 34-гадовая Кармэн Кiбат, афiцэр палiцыi Гамбурга. Менавiта яна арганiзавала па ўсёй краiне акцыю "спецбюстгальтар". Гэты адмысловы прадмет туалета атрымае кожная з трох тысяч жанчын-палiцэйскiх, якiя ўдзельнiчаюць у затрыманнях злачынцаў, суправаджаюць дэманстрацыi, ахоўваюць дзяржаўную мяжу або абараняюць насельнiцтва ад тэрактаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады горада Арль на поўднi Францыi забаранiлi выступаць 10-гадоваму матадору, якi стаў зоркай карыды ў Мексiцы. Мiшэль Пенiчэ, якi атрымаў мянушку &q
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика