Спорт-тайм
Спорт-тайм
БАТЭ — найлепшы клуб планеты ў лiпенi Барысаўскi футбольны клуб БАТЭ стаў найлепшай камандай планеты па вынiках чэрвеня паводле версii Мiжнароднай федэрацыi футбольнай гiсторыi i статыстыкi (IFFHS). Згодна з дадзенымi IFFHS, БАТЭ ў мiнулым месяцы набраў больш за ўсiх ачкоў у сусветным клубным рэйтынгу, выйграўшы апошнiя дзесяць матчаў у нацыянальным чэмпiянаце i тры сустрэчы ў Лiзе чэмпiёнаў, што дазволiла беларускаму клубу перамясцiцца ў рэйтынгу са 173-га радка на 93-цi. У топ-350 iншыя беларускiя клубы не трапiлi. А ўзначальвае рэйтынг англiйскi "Манчэстар Юнайтэд". Беларускi альпiнiст загiнуў у гарах Кабардзiна-Балкарыi У гарах Кабардзiна-Балкарыi загiнуў альпiнiст з Беларусi, паведамляюць iнфармагенцтвы. 3 жнiўня выратавальнiкi атрымалi сiгнал аб тым, што адзiн з удзельнiкаў групы атрымаў пералом галёнкi. Падчас транспарцiроўкi пацярпелага яшчэ адзiн альпiнiст атрымаў чэрапна-мазгавую траўму i пералом сцягна, трапiўшы пад каменяпад. Каля 5.00 4 жнiўня выратавальнiкi сустрэлiся з пацярпелымi i пачалi iх транспарцiроўку на ляднiк Улуаузна, дзе маюцца пляцоўкi для пасадкi верталёта. Адзiн з пацярпелых ад атрыманых траўмаў памёр. Для эвакуацыi пацярпелых з населенага пункта Тэрскол вылецеў верталёт Мi-8 МНС Расii, але з-за дрэннага надвор’я не змог правесцi пасадку i вярнуўся ў аэрапорт Нальчыка. Транспарцiроўка пацярпелых праводзiлася выратавальнiкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскi футбольны клуб БАТЭ стаў найлепшай камандай планеты па вынiках чэрвеня паводле версii Мiжнароднай федэрацыi футбольнай гiсторыi i статыстык
|
|