21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнфарм-укол

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Гепатыты лёгкія ў перадачы 

З кожным годам расце колькасць людзей, заражаных вiрусам гепатыту В.

Гепатыт — гэта запаленне печанi, прычыны якога могуць быць рознымi, ад траўмы да атручэння, ад бруднай вады да "бруднага" шпрыца. Раней лiчылася, што вiрусы В i С могуць перадавацца ад чалавека да чалавека толькi з кроўю. Цяпер жа ўрачам вядома, што вiрус вандруе па арганiзме з любой вадкасцю, якую выпрацоўвае апошнi. Значыць, заразiцца можна i падчас манiкюру, татуiроўкi брудным iнструментарыем, праз прадметы для галення, палавым шляхам, але можна i праз мачалку, ручнiк, зубную шчотку. Праблема ў тым, што вiрус гепатыту вытрымлiвае нават некалькi гадзiн гатавання. Скрытае працяканне гепатытаў без вiдавочнай жаўтухi часта становiцца хранiчным, што можа прывесцi да цырозу цi раку печанi. Вучоныя патрацiлi шмат намаганняў, каб адшукаць лекавы прэпарат з мiнiмальнымi пабочнымi эфектамi i найбольшай эфектыўнасцю для лячэння гепатыту, i дабiлiся поспеху. Знiзiць тэмпы эпiдэмii хранiчнага гепатыту дазваляе i вакцынацыя, праўда, пакуль, на жаль, у адносiнах толькi да гепатыту В.

Iстэрыя патрабуе гледачоў

Такой хваробы, як iстэрыя, не iснуе. Тым не менш ёсць iстэрыкi i iстэрычкi, асобы з iстэрычным тыпам характару i iстэрычнымi рэакцыямi.

Як бы ярка нi выяўлялася iстэрыя — гэта толькi сiмптом псiхiчнага захворвання ў пачатку яго развiцця (часцей за ўсё шызафрэнii цi некаторых вiдаў псiхозу). Iстэрычны прыпадак можа суправаджацца крыкам, плачам, стогнам, плынню не звязаных памiж сабой слоў i г.д. Але пры гэтым абавязкова павiнны быць гледачы! Гэтым iстэрыя адрознiваецца ад эпiлепсii. Ад iстэрычнага неўрозу часцей за ўсё пакутуюць жанчыны. Фактычна такiя людзi — вечныя, iнфантыльныя падлеткi, якiм важна, каб пра iх гаварылi, каб яны былi ў цэнтры ўвагi, прычым любым шляхам, i не мае значэння, якiя пачуццi яны пры гэтым выклiкаюць у навакольных — захапленне цi спачуванне. На жаль, самi iстэрыкi многага ў сваiх паводзiнах не ўсведамляюць. Спынiць iстэрыку можна проста: пакiньце iстэрыка аднаго або прымянiце сiлу — сцiснiце яму руку цi нават дайце аплявуху.

Разамнiцеся!

Вучоныя вынайшлi просты рэцэпт барацьбы з пачуццём пастаяннай стомленасцi. Аказалася, што нават невялiкая размiнка, напрыклад, у выглядзе цiхай прагулкi, на 20 працэнтаў павышае ўзровень энергii i на 65 — знiжае стомленасць. Даследчыкi сцвярджаюць, што найперш гэта адносiцца да людзей з маларухомым ладам жыцця.

"Многiя сучасныя людзi перапрацоўваюцца i недасыпаюць, а лёгкая фiзiчная нагрузка — цудоўны спосаб адчуць сябе больш бадзёрым. Размiнка значна больш карысная, чым кафеiн цi энергетычныя напоi", — кажуць аўтары.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З кожным годам расце колькасць людзей, заражаных вiрусам гепатыту В.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика