Двое былых высокапастаўленых супрацоўнікаў КДБ Беларусi прыгавораны да 8 i 6 гадоў пазбаўлення волi
Двое былых высокапастаўленых супрацоўнікаў КДБ Беларусi прыгавораны да 8 i 6 гадоў пазбаўлення волi
Ваенная калегiя Вярхоўнага суда Беларусi прыгаварыла да працяглых тэрмiнаў пазбаўлення волi двух былых высокапастаўленых супрацоўнiкаў КДБ, паведамiлi ў Вярхоўным судзе. Былы начальнiк упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю КДБ Мiхаiл Мiхалап прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волi, а былы начальнiк упраўлення кадравай i iдэалагiчнай работы КДБ Аляксандр Мяцелiца — да 6 гадоў пазбаўлення волi. Першы прызнаны вiнаватым у махлярстве, атрыманнi хабару, падбухторваннi да дачы хабараў, а таксама ў злоўжываннi ўладай i службовымi паўнамоцтвамi. Другi прызнаны вiнаватым у махлярстве, незаконным набыццi, нашэннi i захоўваннi боепрыпасаў, падбухторваннi да дачы хабару, у злоўжываннi ўладай i службовымi паўнамоцтвамi, учыненым з асабiстай зацiкаўленасцi. Абодва асуджаныя будуць адбываць пакаранне ў калонii ўзмоцненага рэжыму, iх маёмасць будзе канфiскаваная, яны пазбаўлены воiнскiх званняў "палкоўнiк". Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваенная калегiя Вярхоўнага суда Беларусi прыгаварыла да працяглых тэрмiнаў пазбаўлення волi двух былых высокапастаўленых супрацоўнiкаў КДБ, паведамiлi
|
|