Матэматыкі БДУ "трымаюць марку"
Матэматыкі БДУ "трымаюць марку"
Тры залатыя i адзiн сярэбраны медалi прывезлi з ХV Мiжнароднай студэнцкай матэматычнай алiмпiяды, якая праходзiла ў Балгарыi, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. У гэтым годзе ўдзел у алiмпiядзе ўзялi прадстаўнiкi ўнiверсiтэтаў з 33 краiн свету: Расii, Украiны, ЗША, краiн Заходняй i Усходняй Еўропы, Ірана, Бразiлii i iншых. Гонар Белдзяржунiверсiтэта адстойвалi тры студэнты факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi i адзiн студэнт механiка-матэматычнага факультэта. Залатыя ўзнагароды здолелi заваяваць Руслан Максiмаў (3 курс ФПМI), Павел Iржаўскi (4 курс ФПМI) i Iван Блiзнец (3 курс ММФ), а ў Дзянiса Каляды (2 курс ФПМI) — сярэбраны медаль. Дарэчы, у адрозненне ад сваiх таварышаў па камандзе Дзянiс выступаў на студэнцкай матэматычнай алiмпiядзе ўпершыню, таму сярэбраны медаль — гэта вельмi цудоўны вынiк. На працягу двух дзён студэнтам прапаноўвалася рашыць 12 задач (па 6 задач кожны дзень), на выкананне якiх адводзiлася 5 гадзiн. Кожная задача ацэньвалася ў 20 балаў. Задачы ахоплiвалi наступныя раздзелы матэматыкi: матэматычны аналiз, функцыянальны аналiз, тэорыю функцый комплекснай пераменнай, лiнейную i абстрактную алгебру, геаметрыю, камбiнаторыку. Традыцыйна рабочая мова алiмпiяды — англiйская. Хоць спаборнiцтвы i iндывiдуальныя, неафiцыйна падводзiцца i камандны вынiк. Па папярэднiх падлiках у нашай каманды 6—7-я прыступка сярод 90 унiверсiтэтаў. БДУ апярэджвае ў рэйтынгу такiх прызнаных лiдараў у матэматыцы, як амерыканскi Прынстан, Варшаўскi i Тэль-Авiўскi ўнiверсiтэты. Трэба дадаць, што Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт удзельнiчае ў Мiжнароднай студэнцкай матэматычнай алiмпiядзе з 2001 года i за гэты час не выходзiў з дзесяткi самых лепшых унiверсiтэтаў свету. Найбольш удалым аказалася выступленне каманды ў 2005 годзе: у БДУ ў той год было абсалютнае першае месца (два гран-пры i 5 залатых медалёў). А ўсяго за 8 гадоў студэнты Белдзяржунiверсiтэта заваявалi ўжо 29 залатых, 19 сярэбраных i 5 бронзавых медалёў. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры залатыя i адзiн сярэбраны медалi прывезлi з ХV Мiжнароднай студэнцкай матэматычнай алiмпiяды, якая праходзiла ў Балгарыi, студэнты Беларускага дзя
|
|