21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiктар Ганчарэнка: "Балгары нам апладзiравалi"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар Ганчарэнка: "Балгары нам апладзiравалi"

Наўздагон

 

Яшчэ нiколi ў суверэннай гiсторыi айчыннага футбола нi адзiн беларускi клуб не быў так блiзка да групавога этапа самага прэстыжнага футбольнага турнiру — Лiгi чэмпiёнаў, як БАТЭ. Чэмпiён краiны i летась дайшоў як нiколi далёка — да трэцяга квалiфiкацыйнага раўнда, дзе саступiў румынскай "Сцяўа". Сёлета ў першым матчы трэцяга раўнда барысаўскi клуб перамог балгарскi "Леўскi", што прымушае спадзявацца на ўдалы зыход i ў паядынку ў адказ. Але нягледзячы на тое, якiм будзе гэты вынiк, самае галоўнае беларускi клуб ужо зрабiў. Гэта нават не еўрапейскi рэзананс, якi выклiкала перамога барысаўчан у другiм раўндзе над бельгiйскiм "Андэрлехтам", клубам, бюджэт якога вымяраецца зусiм iншай колькасцю нулёў у лiчбах. У ноч пасля перамогi БАТЭ ў Сафii я не магла заснуць — пасля трансляцыi матчу пад вокнамi ў двары хлопцы ганялi мяч да паловы першай... На мой погляд, сёння дзiцячым трэнерам не так сумна глядзець у будучыню, як яшчэ некалькi гадоў таму...

З Сафii беларускi клуб вярнуўся ў чацвер ранiцай. Некалькi пытанняў мы задалi галоўнаму трэнеру Вiктару Ганчарэнку.

— Вiктар Мiхайлавiч, праз суткi пасля матчу як ацэньваеце гульню камандаў?

— I мы, i сапернiк згулялi ў нядрэнны футбол, але мы больш удала выкарысталi свае моманты.

— Схiльныя спiсваць гэта на шанцаванне або гэта ўсё ж заканамернасць?

— Я мяркую, што тут усё разам. У нас добрая каманда, якая здолела адыграць да канца, але ў футболе, як i ва ўсiм спорце, без фарту не абысцiся.

— Верамко з-за перабору жоўтых картак не згуляе ў наступным матчы супраць "Леўскi". Наколькi гэта значная страта для каманды?

— Верамко — асноўны наш варатар, якi правёў у Сафii выдатны матч. Але я ўпэўнены i ў Гутары. На трэнiроўках ён пакiдае добрае ўражанне, што вельмi нас радуе. Трэба ставiцца да страты Верамко спакойна, тым больш што ў нас ужо былi сiтуацыi, калi лiдары выбывалi i мы дастойна здолелi iх замянiць.

— Як сустракалi балгары?

— Спачатку трыбуны iмкнулiся давiць на нас, а калi ўбачылi, што мы дастойны сапернiк, сталi хварэць нейтральна, а ў канцы нават нам апладзiравалi.

— Балельшчыкi балгарскага ЦСКА абяцалi прыбыць на матч i хварэць супраць "Леўскi"...

— Не, нiчога такога, здаецца, не было. Але стадыён хварэў вельмi гучна. Я не чуў свайго голасу, да футбалiстаў увогуле немагчыма было дакрычацца.

— Пасля матчу з вашай камандай звольнiлi галоўнага трэнера "Леўскi" Велiслава Вуцава. Што скажаце на гэты конт?

— Ну, што тут сказаць? Гэта не мой клопат каментаваць адстаўку трэнера, я сам такi ж трэнер. Як паўплывае гэта перамена на балгарскi клуб, з якiм нам хутка зноў сустракацца, цяжка прадказаць. Новы трэнер звычайна ўзрушвае каманду, i ў першых матчах можа быць як станоўчы, так i адмоўны вынiк.

— Як каманда адзначыла сваю перамогу?

— Нiяк. Мы зрабiлi толькi адзiн крок, а трэба яшчэ адзiн...

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ нiколi ў суверэннай гiсторыi айчыннага футбола нi адзiн беларускi клуб не быў так блiзка да групавога этапа самага прэстыжнага футбольнага турнiр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика